І аддзяліў Давід і начальнікі войска на службу сыноў Асафа, Эмана і Ідытуна, каб яны вяшчалі на цытрах, псалтырах і кімвалах; і былі прызначаны яны на дзею служэньня свайго;з сыноў Асафа: Закур, Язэп, Нэтанія і Ашарэла сыны Асафа, пад кіраўніцтвам Асафа, які іграў па настаўленьні цара.Ад Ідытуна сыны Ідытуна: Гэдалія, Цэры, Ісая, Сэмэй, Хашавія і Мататыя, шасьцёра, пад кіраўніцтвам бацькі свайго, Ідытуна, які іграў на цытры на славу і хвалу Госпада.Ад Эмана сыны Эмана: Букія, Матанія, Азііл, Шэвуіл і Ерымот, Хананія, Ханані, Эліята, Гідалці, Рамамці-Эзэр, Ёшбэкаша, Малоці, Гатыр і Махазіёт.Усе гэтыя сыны Эмана, празорліўца царскага, па словах Божых, каб узвышаць славу ягоную. І даў Бог Эману чатырнаццаць сыноў і тры дачкі.Усе яны пад кіраўніцтвам бацькі свайго сьпявалі ў доме Гасподнім з кімваламі, псалтырамі і цытрамі ў служэньні ў доме Божым, паводле ўказаньня цара, альбо Асата, Ідытуна і Эмана.І было іх лікам з братамі іхнімі, навучанымі сьпяваць перад Госпадам, усіх знаўцаў гэтага, дзвесьце восемдзесят восем.І кінулі яны жэрабі пра чаргу служэньня, малы нароўні з большым, настаўнікі нароўні з вучнямі.І выпала першае жэрабя Асафу, для Язэпа; другое Гэдаліі з братамі ягонымі і сынамі ягонымі; іх было дванаццаць;трэцяе Закуру з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;чацьвёртае Іцрыю з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;пятае Нэтанію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;шостае Вукію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;сёмае Есарэлу з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;восьмае Ісаю з сынамі ягонымі; іх - дванаццаць;дзявятае Матанію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;дзясятае Шымэю з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;адзінаццатае Азарыілу з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;дванаццатае Хашавію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;трынаццатае Шуваілу з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх дванаццаць;чатырнаццатае Матанію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;пятнаццатае Ерымофу з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;шаснаццатае Хананію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;сямнаццатае Ёшбэкашу з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;васямнаццатае Хананію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;дзевятнаццатае Малотыю з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;дваццатае Эліяту з сынамі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;дваццаць першае Гатыру з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;дваццаць другое Гідалтыю з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;дваццаць трэцяе Махазіёту з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;дваццаць чацьвёртае Рамамці-Эзэру з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць.