Памятны знак Бібліі

Вы знаходзіцеся на скрыжаванні вуліц Пушкінскай і Кірава, каля абласной бібліятэкі імя Горкага. Дзякуючы намаганням уладаў, а таксама пры падтрымцы пратэстанцкіх цэркваў, у цэнтры горада над Бугам з’явіўся гэты важны культурны аб’ект.

12 траўня 2017 года па рашэнні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта быў аб’яўлены адкрыты конкурс на распрацоўку эскізнага праекта памятнага знака, прысвечанага выдадзенай у 1563 годзе Брэсцкай Бібліі. Ініцыятыва была прымеркавана да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

Для ўдзелу ў конкурсе было пададзена 10 эскізных варыянтаў, розных па форме і змесце. Пераможца быў вызначаны на абласным мастацка-экспертным савеце. Ім стаў ураджэнец Баранавіч Антон Нічыпарук. Ён прапанаваў ідэю стылізаванай раскрытай кнігі з адбіткам ілюстрацый і датай выдання Берасцейскай Бібліі.

У цяперашні час памятны знак шэдэўру друкарскага мастацтва эпохі Рэфармацыі абсталяваны бесправадным пунктам wi-fi з магчымасцю доступу да інфармацыі на шасці мовах: беларускай, рускай, украінскай, ангельскай, польскай, кітайскай. Тут кожны жадаючы можа даведацца не толькі пра гісторыю выдання знакамітай Бібліі, але і пазнаёміцца з яе зместам.

Запрашаем вас таксама пазнаёміцца з каларытам гістарычнага горада і адчуць гасціннасць сучаснага Брэста, адным з сімвалаў якога сёння па праву можна лічыць Берасцейскую Біблію.