1 Летапісаў, Кіраўнік 7

Сыны Ісахара: Тола, Фуа, Яшуў і Шымрон, чацьвёра.Сыны Толы: Узій, Рэфая, Ерыіл, Яхмай, Іўсам і Самуіл, галоўныя ў пакаленьнях Толы, людзі ваяўнічыя ў сваіх пакаленьнях; лік іх у дні Давіда быў дваццаць дзьве тысячы і шасьцьсот.Сын Узія: Ізрахія; а сыны Ізрахіі: Міхаіл, Авадыя, Ёіль і Ішыя, пяцёра. Усе яны галоўныя.У іх па родах іхніх, па пакаленьнях іхніх, было гатовага да бітвы войска трыццаць шэсьць тысяч;А братоў іх, ва ўсіх пакаленьнях Ісахаравых, людзей ваяўнічых, было восемдзесят сем тысяч, унесеных у радаводныя запісы.У Веньяміна: Бэла, Бэхер і Едэяіл, трое.Сыны Бэлы: Эцбон, Узій, Узііл, Ерымот і Іры, пяцёра, узначальцы пакаленьняў, людзі ваяўнічыя. У радаводных сьпісах запісана іх дваццаць дзьве тысячы трыццаць чатыры.Сыноў Бэхера: Земіра, Ёаш, Эльезэр, Элёенай, Амры, Ірэмот, Авія, Анатот, Алэмэт: усе гэтыя сыны Бэхера.У радаводных сьпісах запісана іх па родах іхніх, па ўзначальніках пакаленьняў, людзей ваяўнічых - дваццаць тысяч і дзьвесьце.Сын Едэяіла: Білган. Сыны Білгана: Еўс, Веньямін, Эгут, Хэнаана, Зэтан, Тарсіс і Ахішахар.Усе гэтыя сыны Едэяіла былі галовамі пакаленьняў, людзі ваяўнічыя; сямнаццаць тысяч і дзьвесьце было тых, што выходзілі на вайну.І Шупім і Хунім, сыны Іра; Хушым, сын Ахера;Сыны Нэфталіма: Яхцэіл, Гуні, Ецэр і Шылем, дзеці Валы.Сыны Манасіі: Асрыіл, якога нарадзіла наложніца яго Арамэянка; яна ж нарадзіла Махіра, бацьку Галаадавага.Махір узяў за жонку сястру Хупіма і Шупіма, - імя сястры іхняй Мааха; імя другога Салпаад. У Салпаада былі толькі дочкі.Мааха, жонка Махірава, нарадзіла сына і дала яму імя Керэш, а імя брату ягонаму Шэрэш. Сыны ягоныя: Улам і Рэкем.Сын Улама: Бэдан. Вось сыны Галаада сына Махіра, сына Манасінага.Сястра ягоная Малэхет нарадзіла Ішгода, Авіязэра і Махлу.Сыны Шэміды былі: Ахіян, Шэхем, Лікхі і Аніям.Сыны Яфрэма: Шутэлах, Бэрэд, сын ягоны, і Тахат, сын ягоны, і Элеада, сын ягоны, і Тахат, сын ягоны,і Завад, сын ягоны, і Шутэлах, сын ягоны, і Эзэр і Элеад. І забілі іх жыхары Гэта, ураджэнцы той зямлі, за тое, што яны пайшлі захапіць статкі іхнія.І плакаў па іх Яфрэм, бацька іхні, шмат дзён, і прыходзілі браты ягоныя суцяшаць яго.Потым ён увайшоў да жонкі сваёй, і яна зачала і нарадзіла сына, і ён даў яму імя: Бэрыя, бо няшчасьце спасьцігла дом ягоны.І дачка ў яго была Шэера. Яна пабудавала Бэт-Арон ніжні і верхні, і Узэн-Шээру.І Рэфай, сын ягоны, і Рэшэф, і Тэлах, сын ягоны, і Тэлах, сын ягоны, і Тахан, сын ягоны.Лаэдан, сын Ягоны, Аміюд, сын ягоны, Элішама, сын ягоны.Нон, сын ягоны, Ісус, сын ягоны.Валоданьні іхнія і месцы жыхарства іх: Вэтыль і залежныя ад яго гарады на ўсход Нааран, на захад Гезэр і залежныя ад яго гарады; Сіхэм і залежныя ад яго гарады да Газы і залежных ад яе гарадоў.А з боку сыноў Манасііных: Бэт-Сан і залежныя ад яго гарады, Таанах і залежныя ад яго гарады, Мэгідо і залежныя ад яго гарады, Дор і залежныя ад яго гарады. У іх жылі сыны Язэпа, сына Ізраілевага.Сыны Асіра: Імна, Іўва, Ішві і Бэрыя, і сястра іхняя Сэрах.Сыны Бэрыі, Хэвэр і Малхііл. Ён бацька Бірзаіта.Хэвэр спарадзіў Яфлэта, Шомэра і Хатама, і Шую, сястру іхнюю.Сыны Яфлэта: Пасах, Бімгал і Ашват. Вось сыны Яфлэта.Сыны Шэмэра: Ахі, Рохга, Іхуба і Арам.Сыны Гелэма, брата ягонага: Цофах, Імна, Шэлэш і Амал.Сыны Цофаха: Суах, Харнэфер, Шуал, Бэры, Імра.Бэйэр, Год, Шама, Шылша, Ітран і Бэера.Сыны Етэра: Ефуні, Фіспа і Ара.Сыны Улы: Арах, Ханііл і Рыцыя.Усе гэтыя сыны Асіра, галовы пакаленьняў, людзі адборныя, ваяўнічыя, галоўныя начальнікі. Запісана ў іх у радаводных сьпісах у войску, для вайны, па ліку дваццаць шэсьць тысяч чалавек.