Ці не апостал я? Ці ня вольны я? Ці ня бачыў я Ісуса Хрыста, Госпада нашага? Ці не мая дзея вы ў Госпадзе?Калі іншым я не апостал, дык для вас апостал, бо пячаць майго апостальства - вы ў Госпадзе.Вось мая абарона супроць асуднікаў маіх.Альбо мы ня маем улады есьці і піць?Альбо ня маем улады мець спадарожніцаю сястру жонку, як і астатнія апосталы, і браты Гасподнія, і Кіфа?Альбо адзін я і Варнава ня маем улады не працаваць?Які ваяр служыць калі-небудзь сваім коштам? Хто, пасадзіўшы вінаград, ня есьць пладоў яго? Хто, пасучы статак, ня есьць малака ад статку?Ці толькі па людзкой развазе я гэта кажу? Ці ня тое самае кажа і закон?Бо ў Майсеевым законе напісана: «ня цугляй мызу валу, які малоціць». Ці пра валоў дбае Бог?Альбо, можа, нам гаворыцца? Так, нам гэта напісана; бо, хто арэ, павінен араць з надзеяю, і хто малоціць, павінен малаціць з надзеяю атрымаць спадзяванае.Калі мы пасеялі ў вас духоўнае, дык ці вялікае тое, калі пажнём у вас цялеснае?Калі іншыя маюць у вас уладу, дык ці ня болей мы? Але мы не карысталіся гэтай уладай, а ўсё пераносім, каб не паставіць якое перашкоды зьвеставаньню Хрыстоваму.Хіба ня ведаеце, што слугі пры храме кормяцца з храма? што слугі пры ахвярніку бяруць долю з ахвярніка?Так сама і Гасподзь наказаў прапаведнікам Дабравесьця жыць са зьвеставаньня.Але я не карыстаўся нічым такім. І напісаў гэта на тое, каб так было мне; бо мне лепей памерці, чым каб хто зьнішчыў славу маю.Бо, калі я зьвястую, дык няма мне чым хваліцца, бо гэта мусовы абавязак мой, і гора мне, калі не зьвястую!Бо калі раблю гэта з добрае волі, дык мецьму ўзнагароду; а калі ня з добрае волі, дык выконваю толькі даверанае мне служэньне.За што ж мне ўзнагарода? За тое, што, прапаведуючы Дабравесьце, зьвястую пра Хрыста бескарысьліва, не карыстаючыся маёй уладаю ў зьвеставаньні.Бо, будучы вольны ад усіх, я зрабіўся слугою ўсім, каб болей здабыць:для Юдэяў я быў як Юдэй, каб здабыць Юдэяў; для падзаконных быў як падзаконны, каб здабыць падзаконных;для тых, хто без закона, - як той, хто без закона, - будучы з законам перад Богам, але падзаконны Хрысту, - каб здабыць тых, хто без закона;для нямоглых быў як нямоглы, каб здабыць нямоглых, Для ўсіх я зрабіўся ўсіхнім, каб уратаваць, прынамсі, некаторых.А гэта раблю дзеля Дабравесьця, каб быць саўдзельнікам яго.Хіба ня ведаеце вы, што тыя, якія бягуць навыперадкі, бягуць усе, але толькі адзін здабывае ўзнагароду? Дык бяжэце так, каб здабыць.Усе падзьвіжнікі ўстрымліваюцца ад усяго: тыя - каб атрымаць вянок тленны, а мы - нятленны.І таму я бягу ня так, як бы марна, б'юся ня так, каб толькі махаць кулакамі ў паветры;а ўрымшчваю і занявольваю цела маё, каб, прапаведуючы іншым, самому ня стацца нявартым.