А пра часы і часіны няма патрэбы пісаць вам, браты,бо самі вы дакладна ведаеце, што дзень Гасподні так прыйдзе, як злодзей уначы.Бо, калі будуць казаць: «мір і бясьпека», тады зьнянацку спасьцігне іх пагібель, як мука родамі спасьцігае цяжарную, і ня ўнікнуць.Але вы, браты, ня ў цемры, каб дзень застаў вас, як злодзей;бо ўсе вы - сыны сьвятла і сыны дня: мы - ня сыны ночы, ні цемры.Дык вось, ня будзем спаць, як іншыя, а будзем чуваць і цьвярозіцца.Бо, хто сьпіць, сьпіць уночы, і хто ўпіваецца, упіваецца ўночы.Мы ж як сыны дня, будзем цьвярозіцца, апрануўшыся ў браню веры і любові і ў шалом надзеі на збавеньне,таму што Бог вызначыў нас не на гнеў, а на атрыманьне збавеньня праз Госпада нашага Ісуса Хрыста,Які памёр за нас, каб мы, ці то чуваем, ці то сьпім, жылі разам зь Ім.Таму ўмаўляйце адно аднаго і навучайце адно аднаго, як вы і робіце.Просім жа вас, браты, паважаць тых, якія працуюць у вас, і якія пастаўлены над вамі ў Госпадзе, і якія на розум вас настаўляюць,і шанаваць іх пераважна зь любоўю за справу іхнюю; будзьце ў згодзе паміж сабою.Молім вас таксама, браты, настаўляйце на розум бясчынцаў, суцяшайце маладушных, падтрымлівайце слабых, будзьце цярплівыя з усімі.Глядзеце, каб хто каму не плаціў злом за зло; а заўсёды шукайце дабра і адно аднаму і ўсім.Заўсёды радуйцеся.Бесьперастанку малецеся.За ўсё дзякуйце: бо такая за вас воля Божая ў Ісусе Хрысьце.Духа не гасеце.Прароцтваў не прыніжайце.Усё выпрабоўвайце, добрага трымайцеся.Ухіляйцеся ад ліхаты ў любым яе выглядзе.Сам жа Бог міру няхай асьвеціць вас ва ўсёй поўніцы, і ваш дух і душа і цела ва ўсёй цэласьці няхай захаваюцца без пахібы ў прышэсьце Госпада нашага Ісуса Хрыста.Верны Той, Хто заклікае вас, Які і зьдзейсьніць гэта.Браты! малецеся за нас.Вітайце ўсіх братоў цалаваньнем сьвятым.Заклікаю вас Госпадам прачытаць гэта пасланьне ўсім сьвятым братам.Мілата Госпада нашага Ісуса Хрыста з вамі. Амін.