Слушнае слова: калі хто япіскапства жадае, добрае справы жадае.А япіскап павінен быць беззаганны, адной жонкі муж, цьвярозы, цнатлівы, богабаязны, сумленны, гасьцінны да вандроўнікаў, здатны вучыць,ня п'яніца, не звадыяш, не сварлівец, не карысьлівец, а ціхі, згодалюбны, не срэбралюбец,павінен добра кіраваць домам сваім, дзяцей трымаць у паслушэнстве з усёй сумленнасьцю;бо хто ня ўмее кіраваць сваім домам, той ці ж будзе рупіцца пра Царкву Божую?не павінен быць з нованавернутых, каб не заганарыўся і не падупаў асудзе разам з д'яблам.Трэба яму таксама мець добрае сьведчаньне ад чужых, каб унікнуць нараканьняў і цянётаў д'ябальскіх.Дыяканы таксама павінны быць сумленныя, ня двухязыкія, непацяглівыя да віна, не карысьлівыя,павінны захоўваць таемнасьць веры ў чыстым сумленьні,і такіх трэба загадзя выпрабоўваць, потым, калі беззаганныя, дапускаць да служэньня.Гэтак сама і жонкі іхнія павінны быць сумленныя, не паклёпніцы, цьвярозыя, верныя ва ўсім.Дыякан павінен быць адной жонкі мужам, добра кіраваць дзецьмі і домам сваім;бо тыя, што служылі добра, рыхтуюць сабе найвышэйшую ступень і вялікую адвагу ў веры ў Хрыста Ісуса.Гэта табе пішу, спадзяючыся неўзабаве прыйсьці да цябе,каб, калі запазьнюся, ты ведаў, як трэба паводзіцца ў доме Божым, які ёсьць Царква Бога жывога, стоўп і аснова ісьціны.І, прызнана ўсімі - вялікая ёсьць пабожнасьці таямніца: Бог зьявіўся ў плоці, апраўдаў Сябе ў Духу, паказаў Сябе анёлам, прапаведаны ў народах, прыняты вераю ў сьвеце, узьнёсься ў славе.