2 Царстваў, Кіраўнік 17

І сказаў Ахітафэл Авэсалому: выберу я дванаццаць тысяч чалавек і ўстану і пайду ў пагоню за Давідам гэтай жа ночы;і нападу на яго, калі ён будзе стомлены і з апушчанымі рукамі, і прывяду яго ў страх; і ўсе людзі, якія зь ім, разьбягуцца; і я заб'ю аднаго цараі ўсіх людзей павярну да цябе; і калі ня будзе аднаго, душу якога ты шукаеш, тады ўвесь народ будзе ў міры.І спадабалася гэтае слова Авэсалому і ўсім старэйшынам Ізраілевым.І сказаў Авэсалом: паклічце Хусія Архіцяніна; паслухаем, што ён скажа.І прыйшоў Хусій да Авэсалома. І сказаў яму Авэсалом, кажучы: вось, што кажа Ахітафэл; ці зрабіць паводле ягоных слоў? а калі не, дык кажы ты.І сказаў Хусій Авэсалому: ня добрая гэтым разам парада, якую даў Ахітафэл.І сказаў далей Хусій: ты ведаеш твайго бацьку і людзей ягоных; яны адважныя і моцна раздражнёныя, як мядзьведзіха ў полі, у якой адабралі дзяцей, і бацька твой - чалавек ваяўнічы; ён ня спыніцца начаваць з народам.Вось, цяпер ён хаваецца ў якой-небудзь пячоры, альбо ў іншым месцы, і калі хто загіне пры першым нападзе на іх, і пачуюць і скажуць: «была параза людзей, якія пасьледавалі за Авэсаломам»,тады і самы аджважны, у якога сэрца, як сэрца львінае, упадзе духам; бо ўсяму Ізраілю вядома, які адважны бацька твой і мужныя тыя, якія зь ім.Таму я раю: хай зьбярэцца да цябе ўвесь Ізраіль, ад Дана да Вірсавіі, у мностве, як пясок каля мора, і ты сам пойдзеш сярод яго;і тады мы пойдзем супроць яго, у якім бы месцы ён ні быў, і нападзем на яго, як ападае раса на зямлю; і не застанецца ў яго ніводнага чалавека з усіх, якія зь ім;а калі ён увойдзе ў які-небудзь горад, дык увесь Ізраіль прынясе да таго горада вяроўкі, і мы сьцягнем яго ў раку, так што не застанецца ніводнага каменьчыка.І сказаў Авэсалом і ўвесь Ізраіль: парада Хусія Архіцяніна лепшая за параду Ахітафэлаву. Так Гасподзь судзіў разбурыць найлепшую параду Ахітафэла, каб навесьці Госпаду бяду на Авэсалома.І сказаў Хусій Садоку і Авіятару сьвятарам: так і так раіў Ахітафэл Авэсалому і старэйшынам Ізраілевым, а так і так параіў я.І цяпер пашлеце хутчэй і скажэце Давіду так: не заставайся гэтай ночы на раўніне ў пустыні, а хутчэй перайдзі, каб не загінуць цару і ўсім людзям, якія зь ім.Ёнатан і Ахімаас стаялі каля крыніцы Рагэль. І пайшла служанка і расказала ім, а яны пайшлі і паведамілі цару Давіду; бо яны не маглі паказацца ў горадзе.І ўбачыў іх хлопчык і данёс Авэсалому; але яны абодва хутка сышлі і прыйшлі ў Бахурым, у дом аднаго чалавека, у якога на дварэ быў калодзеж, і спусьціліся туды.А жанчына ўзяла і расьцягнула над вусьцем калодзежа покрыва і насыпала на яго круп, так што не было нічога прыкметна.І прыйшлі рабы Авэсалома да жанчыны ў дом і сказалі: дзе Ахімаас і Ёнатан? І сказала ім жанчына: яны перайшлі раку бродам. І шукалі яны, і не знайшлі, і вярнуліся ў Ерусалім.Калі яны сышлі, тыя выйшлі з калодзежа, пайшлі і паведамілі цару Давіду і сказаді Давіду: устаньце і хутчэй перайдзеце ваду; бо так і так раіў пра вас Ахітафэл.І ўстаў Давід і ўсе людзі, якія былі зь ім, і перайлі Ярдан; да сьвітаньня не засталося ніводнага, хто не перайшоў бы Ярдана.І ўбачыў Ахітафэл, што ня выканана парада ягоная, і асядлаў асла, і сабраўся, і пайшоў у дом свой, і зрабіў тастамант дому свайму, і ўдавіўся, і памёр, і быў пахаваны ў магіле бацькі свайго.І прыйшоў Давід у Маханаім, а Авэсалом перайшоў Ярдан, сам і ўвесь Ізраіль зь ім.Авэсалом паставіў Амэсая замест Ёава над войскам. Амэсай быў сын аднаго чалавека, імем Ефэра зь Ізрэеля, які ўвайшоў да Авігеі, дачкі Нааса, сястры Саруі, маці Ёава.І Ізраіль з Авэсаломам разьмясьціўся табарам у зямлі Галаадскай.Калі Давід прыйшоў у Маханаім, дык Сові, сын Нааса, з Равы Аманіцкай, і Махір, сын Амііла, з Ладавара, і Вэрзэлій Галаадыцянін з Рагліма,прынесьлі дзесяць падрыхтаваных пасьцеляў, дзесяць місак і гліняных пасудзін, і пшаніцы і ячменю, і мукі і проса, і бобу і сачыўкі і пражанага зерня,і мёду і масла, і авечак і сыру каровінага, прынесьлі Давіду і людзям, якія былі зь ім, на ежу; бо казалі яны: народ галодны і стомлены і цярпеў смагу ў пустыні.