Другі закон, Кіраўнік 24

Калі хто возьме жонку і зробіцца мужам яе, і яна ня знойдзе ўпадабаньня ў вачах ягоных, бо ён знаходзіць у ёй што-небудзь агіднае, і напіша ёй разводны ліст, і дасьць ёй у рукі, і адпусьціць яе з дома свайго,і яна выйдзе з дома ягонага, пойдзе і выйдзе за другога мужа,але і гэты апошні муж зьненавідзіць яе і напіша ёй разводны ліст, і дасьць ёй у рукі, і адпусьціць яе з дома свайго, альбо памрэ гэты апошні муж яе, які ўзяў яе сабе за жонку, -дык ня можа першы муж яе, які адпусьціў яе, зноў узяць яе сабе за жонку, пасьля таго, як яна заплямілася, бо гэта ёсьць гідота прад Госпадам, і не рабі грэху - той зямлі, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе ў дзялянку.Калі хто ўзяў жонку нядаўна, дык няхай ня йдзе на вайну, і нічога нельга ўскладаць на яго; няхай ён застанецца вольны ў доме сваім цэлы год і радуе жонку сваю, якую ўзяў.Ніхто не павінен браць у заклад верхняга і ніжняга жарона, бо такі бярэ ў заклад душу.Калі знойдуць каго, што ён украў у каго-небудзь з братоў сваіх, з сыноў Ізраілевых, і паняволіў яго, дык такога злодзея трэба аддаць сьмерці; і так вынішчы зло спасярод сябе.Сьцеражыся ў пошасьці праказы, каб добра пільнавацца і рабіць усё тое, чаго навучаць сьвятары і лявіты; старанна выконвайце, што я загадаў ім;памятай, што Гасподзь, Бог твой, зрабіў Марыямі ў дарозе, калі вы ішлі зь Егіпта.Калі ты блізкаму свайму што-небудзь пазычаеш, дык не хадзі да яго ў дом, каб узяць у яго заклад,пастой на вуліцы, а той, каму ты пазычыў, вынесе табе заклад свой на вуліцу;а калі ён будзе чалавек бедны, дык ты не кладзіся спаць, маючы заклад ягоны;аддай яму заклад пры захадзе сонца, каб ён лёг спаць у вопратцы сваёй і дабраславіў цябе, - і табе залічыцца гэта ў праведнасьць прад Госпадам, Богам тваім.Ня крыўдзі найміта, беднага і ўбогага, з братоў тваіх альбо з прыхадняў тваіх, якія ў зямлі тваёй, у жытлішчах тваіх;таго ж самага дня аддай плату ягоную, каб сонца не зайшло раней таго, бо ён бедны, і чакае яе душа ягоная; каб ён не залямантаваў на цябе Госпаду, і ня было на табе грэху.Бацькі не павінны карацца за дзяцей сьмерцю, і дзеці не павінны карацца сьмерцю за бацькоў; кожны павінен карацца сьмерцю за сваё злачынства.Ня судзі навыварат прыхадня, сірату, і ва ўдавы не бяры вопраткі ў заклад;памятай, што і ты быў рабом у Егіпце, і Гасподзь вызваліў цябе адтуль: таму я і загадваю табе рабіць гэта.Калі будзеш жаць на полі тваім і забудзеш сноп на полі, дык не вяртайся па яго: няхай ён застаецца прыхадню, сіраце і ўдаве, каб Гасподзь, Бог твой, дабраславіў цябе ва ўсіх дзеях рук тваіх.Калі будзеш абіваць масьліну тваю, дык не пераглядай за сабою галінаў: няхай застаецца прыхадню, сіраце і ўдаве.Калі будзеш зьбіраць плады ў вінаградніку тваім, не абірай рэштак за сабою: няхай застаецца прыхадню, сіраце і ўдаве;і памятай, што ты быў рабом у зямлі Егіпецкай: таму я і загадваю табе рабіць гэта.