Мёртвыя мухі псуюць і смуродзяць пахучую масьць міраварніцы, тое самае робіць малая дурнота шаноўнага чалавека зь яго мудрасьцю й гонарам.Сэрца мудрага - праваруч, а сэрца бязглуздага - леваруч.І па дарозе, калі дурань ідзе, не стае яму глузду, і кожнаму пакажа, што ён дурны.Калі ўспыхне начальніцкі гнеў на цябе, не пакідай свайго месца; бо рахманасьць даводзіць да дараваньня вялікіх правінаў.Ёсьць зло, якое бачыў я пад сонцам, падобнае да памылкі, якая ад валадара паўстала:на вялікіх вышынях, бывае, сядзіць дурнота, а багатыя нізка садзяцца;бачыў я конных рабоў, а князёў, што пеша, нібы рабы, хадзілі.Хто яму капае, той у яе і ўпадзе, і хто разбурае агароджу, таго ўкусіць зьмяя.Хто зносіць каменьне, той можа сябе надсадзіць, і хто коле дровы, той мае пагрозу ад іх.Калі прытупляецца сякера і хтось ляза не навострыць, шмат намогі дадаць давядзецца; перавага плённае дзеі - мудрасьць.Калі гадзіна ўкусіць без заклінаньня, дык ня лепшы за яе і злоязыкі.Слова з вуснаў мудрага - мілата, а вусны дурнога яго ж і нішчаць:пачатак слоў зь яго вуснаў - глупства, а канец яго казані з вуснаў - шаленства.Дурны шмат чаго нагаворыць, хоць ня ведае чалавек, што будзе, і хто скажа яму, што пасьля яго станецца?Праца дурнога стамляе яго, бо ён і ня ведае нават дарогі да горада.Гора табе, зямля, калі цар твой - дзіця і калі ўладыкі твае ядуць рана!Шчасьце табе, зямля, калі цар твой з высокага роду і ўладыкі твае ядуць у назначаны час, каб мацавацца, а не разьядацца!Ад гультайства і столь прасядае; і як апусьцяцца рукі, дык дом пацячэ.Гасьціны спраўляюць для асалоды, і віно зьвесяляе жыцьцё; а за ўсё адказвае срэбра.Нават і ў думках тваіх не ліхаслові цара, і ў спальні тваёй не ліхаслові багатага; бо і птушка нябесная можа словы твае перанесьці, а крылатая - казань тваю пераказаць.