Дык вось, сьледуйце Богу, як дзеці любасныя,і жывеце ў любові, як і Хрыстос палюбіў нас і аддаў Сябе за нас у прынашэньне і ахвяру Богу, на пахошчы прыемныя.А распуста і ўсялякая нечысьць і любазьдзірства не павінны нават упамінацца ў вас, як гэта прыстойна сьвятым.Таксама і брыдкаслоўе і пустаслоўе і пакепства не да гонару вам; а наадварот, хай лепш будзе падзяка;бо ведайце, што ніякі распусьнік, альбо нячысты, альбо любазьдзірца, які ёсьць ідаласлужэнец, ня мецьме спадчыны ў Царстве Хрыста і Бога.Хай ніхто ня зводзіць вас пустымі словамі, бо за гэта прыходзіць гнеў Божы на сыноў бунтоўных:дык жа ня будзьце супольнікамі іхнімі.Вы былі колісь цемра, а цяпер - сьвятло ў Госпадзе: дык паводзьцеся, як дзеці сьвятла,бо плод Духа - ва ўсякай даброці, праведнасьці і ісьціне.Шукайце таго, што да спадобы Богу,і не бярэце ўдзелу ў бясплённых дзеях цемры, а яшчэ і выкрывайце,бо пра тое, што яны робяць таемна, сорамна і казаць.А ўсё, што выкрываецца, выяўляецца ў сьвятле, бо ўсё, што робіцца яўным, ёсьць сьвятло.Таму сказана: «устань, хто сьпіць, і ўваскрэсьні зь мёртвых, і асьветліць цябе Хрыстос!».Дык глядзеце, дзейце асьцярожна, не як неразумныя, а як мудрыя,цэнячы дорага час, бо дні - ліхія.Дык ня будзьце ж неразважныя, а спазнавайце, што ёсьць воля Божая.І ня ўпівайцеся віном, ад якога бывае распуста; а напаўняйцеся Духам,настаўляючы саміх сябе псальмамі і славаслоўем і духоўнымі сьпевамі, сьпяваючы і апяваючы ў сэрцах вашых Госпада,дзякуючы заўсёды за ўсё Богу і Айцу, у імя Госпада нашага Ісуса Хрыста,слухаючыся адно аднаго ў страху Божым.Жонкі, упакорвайцеся сваім мужам, як Госпаду,бо муж ёсьць галава жонкі, як і Хрыстос - галава Царквы, і Ён жа Збаўца цела.Але як Царква слухаецца Хрыста, так і жонкі сваіх мужоў ва ўсім.Мужы, любеце сваіх жонак, як і Хрыстос палюбіў Царкву і аддаў Сябе за яе,каб асьвяціць яе, ачысьціўшы мыцьцём водным, праз слова;каб прадставіць яе Сабе слаўнаю Царквою, бяз плямы, без заганы, або чаго-небудзь падобнага, а каб яна была сьвятая і беззаганная.Так павінны мужы любіць сваіх жонак, як сваё цела: хто любіць сваю жонку, любіць самога сябе.Бо ніхто ніколі ня меў нянавісьці да сваёй плоці, а корміць і грэе яе, як і Гасподзь Царкву;бо мы часткі Цела Ягонага, ад плоці Ягонай і ад касьцей Ягоных.Таму «пакіне чалавек бацьку свайго і маці і прылепіцца да жонкі сваёй, і будуць двое адна плоць».Тайна гэтая вялікая; я кажу пра Хрыста і пра Царкву.Так кожны з вас хай любіць сваю жонку, як самога сябе; а жонка хай баіцца свайго мужа.