Выхад, Кіраўнік 25

І наказаў Гасподзь Майсею сказаць:скажы сынам Ізраілевым, каб яны зрабілі Мне прынашэньне ад кожнага чалавека, у якога будзе руплівасьць, прымайце прынашэньне Мне.Вось прынашэньні, якія вы павінны прымаць ад іх: золата, і срэбра і медзь,і воўну блакітную, пурпуровую і чырванёную, і вісон, і казіную поўсьць,і скуры барановыя чырвоныя, і скуры сінія, і дрэвы сітым,алей у сьвяцільні, пахошчы ў алей памазаньня і дзеля пахучага каджэньня,камень анікс і камяні на аздобу эфода і на нагруднік.І ўладзяць яны Мне сьвятыню, і буду жыць сярод іх;усё зрабеце, як Я паказваю табе, і ўзор скініі і ўзор усяго посуду яе; так і зрабеце.Зрабеце каўчэг з дрэва сітым; даўжыня яго два локці з палавінаю, і шырыня яго паўтара локця, і вышыня яго паўтара локця;і абкладзі яго чыстым золатам, зь сярэдзіны і звонку пакрый яго; і зрабі зьверху вакол яго залаты вянок;і вылі для яго чатыры колцы залатыя і ўмацуй на чатырох ніжніх вуглах яго: два колцы з аднаго боку яго, два з другога боку яго.Зрабі з дрэва сітым жэрдкі і абкладзі іх золатам;і ўкладзі жэрдкі ў колцы, з бакоў каўчэга, каб з дапамогаю іх несьці каўчэг;у колцах каўчэга павінны быць жэрдкі і не павінны адымацца ад яго.І пакладзі ў каўчэг адкрыцьцё, якое Я дам табе.Зрабі таксама вечка з чыстага золата: даўжыня яго два локці з палавінаю, а шырыня яго паўтара локця;і зрабі з золата двух херувімаў: чаканнага вырабу зрабі іх на абодвух канцах вечка;зрабі аднаго херувіма з аднаго краю, а другога херувіма з другога краю; пукатымі зь вечка зрабеце херувімаў на абодвух краях яго;і будуць херувімы з паднятымі ўгору крыламі, пакрываючы сваімі крыламі вечка, а тварамі сваімі будуць адзін да аднаго; да вечка будуць твары херувімаў.І пакладзі вечка на каўчэг згары, а ў каўчэг пакладзі адкрыцьцё, якое Я дам табе:там Я буду адкрывацца табе і гутарыць з табою над вечкам, сярод двух херувімаў, якія над каўчэгам адкрыцьця, пра ўсё, што толькі буду наказваць празь цябе сынам Ізраілевым.І зрабі стол з дрэва сітым, даўжынёю ў два локці, шырынёю ў локаць, а вышынёю ў паўтара локця,і абкладзі яго золатам чыстым, і зрабі вакол яго залаты вянок;і зрабі вакол яго сьценкі ў далоню і каля сьценак яго зрабі залаты вянок вакол;і зрабі для яго чатыры колцы залатыя і ўмацуй колцы на чатырох вуглах каля чатырох ножак яго;пры сьценках павінны быць колцы, каб укладваць жэрдкі, каб насіць на іх стол;а жэрдкі зрабі з дрэва сітым і абкладзі іх золатам, і будуць насіць на іх гэты стол;зрабі таксама для яго місы, кадзільніцы, чары і кубкі, каб паліваць зь іх: з золата чыстага зрабі іх;і кладзі на стол хлябы ахвярныя прад абліччам Маім увесь час.І зрабі сьвяцільню з золата чыстага; чаканная павінна быць гэтая сьвяцільня; сьцябло яе, галіны яе, чарачкі яе, яблыкі яе і кветкі яе павінны выходзіць зь яе;шэсьць галін павінны выходзіць з бакоў яе: тры галіны сьвяцільні з аднаго боку яе і тры галіны зь сьвяцільні з другога боку яе;тры чарачкі накшталт міндальнай кветкі, зь яблыкам і кветкамі, павінны быць на адной галіне, і тры чарачкі накшталт міндальнай кветкі, на другой галінцы, зь яблыкамі і кветкамі: так на ўсіх шасьці галінах, якія выходзяць са сьвяцільні;а на сьцяблах сьвяцільні павінны быць чатыры чарачкі накшталт міндальнай кветкі зь яблыкамі і кветкамі;у шасьці галін, што выходзяць са сьцябла сьвяцільні, яблык пад дзьвюма галінамі яе, і яблык пад другімі дзьвюма галінамі, і яблык пад трэцімі дзьвюма галінамі яе;яблыкі і галіны іх зь яе павінны выходзіць: уся павінна быць чаканная, цэльная, з чыстага золата.І зрабі да яе сем лампад, і пастаў на яе лампады яе, каб сьвяцілі на відавы бок яе;і абцугі да яе і латкі да яе з чыстага золата;з таланту золата чыстага хай зробяць яе з усімі гэтымі прычындаламі.Глядзі, зрабі іх паводле таго ўзору, які паказаны табе на гары.