Быццё, Кіраўнік 10

Вось радавод сыноў Ноевых: Сіма, Хама і Яфэта. Пасьля патопу нарадзіліся ў іх дзеці.Сыны Яфэта: Гамэр, Магог, Мадай, Яван, Тувал, Мэшэх і Тырас.Сыны Гамэравыя: Аскеназ, Рыфат і Тагарма.Сыны Яванавыя: Эліса, Тарсіс, Кітым і Даданім.Ад гэтых насяліліся астравы народаў у землях іхніх, кожны паводле мовы сваёй, паводле плямёнаў сваіх, у народах сваіх.Сыны Хамавыя: Хуш, Міцраім, Фут і Ханаан.Сыны Хушавыя: Сэва, Хавіла, Саўта, Раама і Саўтэха. Сыны Раамавыя: Шэва і Дэдан.Хуш спарадзіў таксама Німрода: гэты пачаў быць дужым на зямлі;ён быў дужы зьвералоў прад Госпадам; таму і кажуць: дужы зьвералоў, як Німрод, прад Госпадам.Царства ягонае спачатку складалі: Вавілон, Эрэх, Акад і Халнэ, у зямлі Сэнаар.З гэтай зямлі выйшаў Асур і пабудаваў Нінэвію, Рэхавотір, Калахі Рэсэн паміж Нінэвіяю і Калахам; гэта горад вялікі.Ад Міцраіма пайшлі Лудым, Анамім, Легавім, Нафтухім,Патрусім, Каслухім, адкуль выйшлі Філістымляне, і Кафтарым.Ад Ханаана нарадзіліся: Сідон, першынец ягоны, Хэт,Евусэй, Амарэй, Гергесэй,Эвэй, Аркей, Сінэй,Арвадэй, Цэмарэй і Хіматэй. Пазьней плямёны Ханаанскія расьсеяліся,і былі межы Хананэяў ад Сідона на Герару да Газы, адсюль на Садому, Гамору, Адму і Цэваім да Лашы.Гэта сыны Хамавыя, паводле плямёнаў іхніх, у землях іхніх, у народах іхніх.Былі дзеці і ў Сіма, бацькі ўсіх сыноў Эвеаравых, старэйшага брата Яфэтавага.Сыны Сімавыя: Элам, Асур, Арфаксад, Луд, Арам.Сыны Арамавыя: Уц, Хул, Гетэр і Магш.Арфаксад спарадзіў Каінана, Каінан спарадзіў Салу, Сала спарадзіў Эвэра.У Эвэра нарадзіліся два сыны; імя аднаго: Фалек, бо ў дні ягоныя зямля разьдзелена; імя брата ягонага: Ёктан.Ёктан спарадзіў Алмадада, Шалэфа, Хацармавэта, Ераха,Гадарама, Узала, Дыклу,Авала, Авімаіла, Шэву,Афіра, Хавілу і Ёвава. Усе гэтыя сыны Ёктанавыя.Селішчы іхнія былі ад Мешы да Сэфара, гары ўсходняй.Гэта сыны Сімавыя паводле плямёнаў іхніх, паводле моваў іхніх, у землях іхніх, паводле народаў іхніх.Вось плямёны сыноў Ноевых, паводле радаводу іхняга, у народах іхніх. Ад іх расьсяліліся народы па зямлі пасьля патопу.