Ераміі, Кіраўнік 5

Пахадзеце па вуліцах Ерусаліма, і паглядзеце і разьведайце і пашукайце на плошчах ягоных, ці ня знойдзеце чалавека, ці няма таго, хто трымаецца праўды, шукае ісьціны! - Я зьлітаваўся б зь Ерусаліма.Хоць і кажуць яны: жывы Гасподзь! але божацца ілжыва.О, Госпадзе! ці не да ісьціны зьвернуты вочы Твае? Ты б'еш іх, а яны не адчуваюць болю; Ты пабіваеш іх, а яны ня хочуць прыняць настаўленьня на розум: твары свае зрабілі яны мацнейшымі за камень - навярнуцца ня хочуць.І сказаў я сам сабе: гэта, можа быць, беднякі; яны дурныя, бо ня ведаюць шляху Гасподняга, закону Бога свайго.Пайду я да знакамітых і пагутару зь імі, бо яны ведаюць шлях Гасподні, закон Бога свайго. Але і яны ўсе паламалі ярмо, парвалі аковы.Затое заб'е іх леў лясны, воўк пустэльны спустошыць іх, барс будзе цікаваць каля гарадоў іхніх: хто выйдзе зь іх, будзе разарваны; бо памножыліся злачынствы іхнія, узмацніліся адступніцтвы іхнія.Як жа Мне дараваць табе за гэта? Сыны твае пакінулі Мяне і прысягаюць тымі, якія - не багі. Я карміў іх дасыта, а яны пералюбы чынілі і натоўпамі хадзілі ў дамы блудніц.Гэта - укормленыя коні: кожны зь іх іржэ на жонку другога.Няўжо Я не пакараю за гэта? кажа Гасподзь; і ці не адпомсьціць душа Мая такому народу, як гэты?Падымайцеся на сьцены яго і разбурайце, але не да канца: зьнішчыце зубцы іх, бо яны не Гасподнія;Бо дом Ізраілеў і дом Юдаў зрабілі са Мною вельмі вераломна, кажа Гасподзь:яны зманілі на Госпада і сказалі: «няма Яго, і бяда ня прыйдзе на нас, і мы ня ўбачым ні меча, ні голаду.І прарокі зробяцца ветрам, і слова Гасподняга ў іх няма; над імі самымі няхай гэта будзе».Таму так кажа Гасподзь Бог Саваоф: за тое, што вы кажаце такія словы, вось, Я зраблю словы Мае ў вуснах тваіх агнём, а гэты народ - дровамі, і гэты агонь зжарэ іх.Вось, я прывяду на вас, доме Ізраілеў, народ здалёку, кажа Гасподзь, народ моцны, народ старажытны, народ, мовы якога ты ня ведаеш, і ня будзеш разумець, што ён гаворыць,Калчан яго як адчыненая труна; усе яны - людзі адважныя.І зьядуць яны ўжатак твой і хлеб твой, зьядуць сыноў тваіх і дачок тваіх, зьядуць авечак тваіх і валоў тваіх, зьядуць вінаград твой і смоквы твае; разбураць мечам умацаваныя гарады твае, на якія ты спадзяешся.Але і ў тыя дні, кажа Гасподзь, ня вынішчу вас да канца.І калі вы скажаце: за што Гасподзь Бог наш робіць нам усё гэта? дык адказвай: бо вы пакінулі Мяне і служылі чужым багам у зямлі сваёй, дык будзеце служыць чужым у зямлі ня вашай.Абвясьцеце гэта ў доме Якава і абвясьцеце ў Юдэі, кажучы:І выслухай гэта, народзе дурны і неразумны, у якога ёсьць вочы, а ня бачыць, у якога ёсьць вушы, а ня чуе:Мяне вы ці не баіцеся, кажа Гасподзь, перад Мною ці ня трымціце? Я паклаў пясок, граніцаю мору, вечнаю мяжою, якую не пяройдзе; і хоць хвалі яго імкнуцца, але пераадолець ня могуць; хоць яны бушуюць, але пераступіць яе ня могуць.А ў народа гэтага сэрца буянае і мяцежнае: яны адступілі і пайшлі;і не сказалі ў сэрцы сваім: убаімся Госпада Бога нашага, Які дае нам дождж раньні і позьні ў свой час, захоўвае нам сяміцы, назначаныя пад жніво.Беззаконствы вашыя адвярнулі гэта, і грахі вашыя аддалілі ад вас гэта добрае.Бо сярод народа Майго ёсьць бязбожныя: цікуюць, як лаўцы птушак, прыпадаюць да зямлі, ставяць пасткі і ловяць людзей.Як клетка, напоўненая птушкамі, дамы іх поўныя падману, праз гэта яны і ўзвысіліся і разбагацелі,зрабіліся тоўстыя, тлустыя, пераступілі нават усякую меру ў зьле, не разьбіраюць судовых спраў, спраў сірочых; дабрашчасьцяцца, і справядлівай справе ўбогіх не даюць суду.Няўжо Я не пакараю за гэта? кажа Гасподзь; і ці не адпомсьціць душа Мая такому народу, як гэты?Дзівоснае і жудаснае дзеецца ў гэтай зямлі:прарокі прарочаць ілжу, і сьвятары пануюць пры пасрэдніцтве іхнім, і народ Мой любіць гэта. Што ж вы рабіцьмеце пасьля гэтага?