Ёва, Кіраўнік 12

І адказваў Ёў і сказаў;а ўжо ж такі, толькі вы людзі, і з вамі памрэ мудрасьць!І ў мяне ёсьць сэрца, як у вас; ня ніжэйшы я за вас; і хто ня ведае таго самага.Пасьмешышчам зрабіўся я свайму сябру, я, хто заклікаў Бога, і каму Ён адказваў, пасьмешышчам - чалавек праведны, беспахібны.Так, на думку таго, хто сядзіць у спакоі, пагарды вартая паходня, падрыхтаваная таму, чые ногі спатыкаюцца.Спакойныя намёты ў рабаўнікоў і бясьпечныя ў тых, што дражняць Бога, што быццам Бога носяць на руках сваіх.А ўжо ж такі: спытайся ў быдла, і навучаць цябе, - у птушкі нябеснай, і абвесьціць табе;альбо пагутары зь зямлёю, і наставіць цябе, і скажуць табе рыбы марскія.Хто ва ўсім гэтым ня ўведае, што рука Госпада стварыла гэта.У Ягонай руцэ душа ўсяго жывога і дух усякі чалавечай плоці.Ці ж ня вуха разьбірае словы, і ці не язык распазнае смак ежы?У старцах - мудрасьць, і ў даўгавечных - розум.У Яго мудрасьць і сіла; Ягоныя рада і розум.Што Ён разбурыць, тое не адбудзецца; каго Ён увязьніць, той ня вызваліцца.Спыніць воды, і ўсё ўсохне; пусьціць іх, і пераўтвораць зямлю.У Яго магутнасьць і мудрасьць, прад Ім той, хто заблытвае і ўводзіць у аблуду.Ён прыводзіць дарадцаў да неабдуманасьці і судзьдзяў робіць дурнымі.Ён вызваляе з повязяў цароў і поясам абвязвае сьцёгны ім;князёў пазбаўляе годнасьці і кідае ніцма адважных;адбірае мову ў красамоўных і старцаў пазбаўляе глузду;пакрывае сорамам знакамітых і сілу ў магутаў паслабляе;адчыняе глыбокае зь сярэдзіны цемры і выводзіць на сьвятло цень сьмяротны;памнажае народы і вынішчае іх; расьсявае народы і зьбірае іх;адбірае розум у стрэйшынаў народу зямлі і пакідае іх блукаць у пустыні, дзе няма дарогі;вобмацкам ходзяць яны ў цемры без сьвятла і хістаюцца, як п'яныя.