Ёва, Кіраўнік 16

І адказваў Ёў і сказаў:Чуў я шмат такога; нікчэмныя суцешнікі ўсе вы!Ці будзе канец ветраным словам? і што схіліла цябе так адказваць?І я мог бы гэтак сама сказаць, як вы, калі б душа вашая была на месцы маёй; узбурваўся б на вас словамі і ківаў бы на вас галавою маёю;мацаваў бы вас языком маім і рухам губоў суцяшаў бы.Ці кажу я, не спатольваецца скруха мая; ці перастаю, што адыходзіць ад мяне?Але сёньня Ён стаміў мяне. Ты разбурыў усю сямэю маю,Ты пакрыў мяне маршчынамі ў сьведчаньне супроць мяне; паўстае на мяне зморанасьць мая, у твар дакарае мяне.Гнеў Ягоны турзае і варагуе супроць мяне, скрыгоча на мяне зубамі сваімі; непрыяцель мой вострыць на мяне вочы свае.Разьзявілі на мяне пашчу сваю; лаючыся б'юць мяне па шчоках; усе змовіліся супроць мяне.Аддаў мяне Бог беззаконьніку і ў рукі бязбожных кінуў мяне.Я быў спакойны, але Ён патрэс мяне; узяў мяне за шыю і пабіў мяне і паставіў мяне конам Сабе.Абступілі мяне стралкі Ягоныя; Ён расьсякае вантробы мае і ня літуе, выліў на зямлю жоўць маю,прабівае ўва мне праломіну за праломінай, бяжыць на мяне, як воін.Вярэту пашыў я на скуру маю і ў пыл паклаў галаву маю.Твар мой пачырванеў ад плачу, і на павеках маіх цень сьмерці,пры ўсім тым, што няма рабунку на руках маіх, і малітва мая чыстая.Зямля! не закрый маёй крыві, і хай ня будзе месца енку майму.І сёньня вось на нябёсах Сьведка мой, і Заступнік мой у вышынях!Красамоўныя сябры мае! Да Бога сьлёзіцца вока маё.О, калі б чалавек мог спаборнічаць з Богам, як сын чалавечы з блізкім сваім!Бо гадам маім прыходзіць канец, і я адыходжу ў дарогу незваротную.