І адказваў Валдад Саўхэянін і сказаў:калі ж пакладзяце вы канец такім гаворкам? абдумайце і пасьля будзем гаварыць.Навошта лічыцца нам жывёламі і быць прыніжанымі ў вачах вашых?О ты, хто разьдзірае душу тваю ў гневе тваім? Няўжо дзеля цябе апусьцець зямлі, і скале зрушыцца зь месца свайго?Так, сьвятло ў беззаконнага патухне, і не застанецца іскры ад агню ягонага.Зацьміцца сьвятло ў намёце ягоным, і сьвяцільня ягоная патухне над ім.Скароцяцца крокі магутнасьці ягонай, і скіне яго ўласны намысел ягоны,бо ён улезе ў сетку сваімі нагамі і па нератах хадзіць будзе.Пятля зашмаргне нагу ягоную, і грабежнік зловіць яго.Непрыкметна раскладзены на зямлі сілкі на яго і пасткі на дарозе.З усіх бакоў будуць палохаць яго жахі і прымушаць яго кідацца туды і сюды.Зьмізарнее ад голаду сіла яго, і пагібель гатовая збоку ў яго.Зьесьць чэлесы цела ягонага, зьесьць чэлесы ягоныя першынец сьмерці.Выгнана будзе з намёта ягонага надзея ягоная, і гэта апусьціць яго да цара жахаў.Паселяцца ў намёце ягоным, бо ён ужо не ягоны; жытло ягонае будзе пасыпана серкаю.Зьнізу падсохнуць карані ягоныя, і зьверху завянуць галіны ягоныя.Памяць пра яго зьнікне зь зямлі, і імя ягонага ня будзе на плошчы.Прагоняць яго зь сьвятла ў цемру і сатруць яго з улоньня зямлі.Ні сына ягонага, ні ўнука ня будзе ў народзе ягоным, і нікога не застанецца ў сялібах ягоных.Днём ягоным зжахнуцца нашчадкі, і сучаснікі будуць агорнуты трымценьнем.Такія жытлішчы ў беззаконнага, і такое месца ў таго, хто ня ведае Бога.