І адказваў Ёў і сказаў:яшчэ і цяпер горкае слова маё: пакуты мае цяжэйшыя за стогны мае.О, калі б я ведаў, дзе знайсьці Яго, і мог падысьці да трона Ягонага!Я выклаў бы прад Ім усё маё і вусны мае напоўніў бы апраўданьнямі;уведаў бы словы, якімі Ён адкажа мне, і зразумеў бы, што Ён скажа мне.Няўжо Ён у поўнай магутнасьці пачаў бы спаборнічаць са мною? О, не! Няхай бы толькі даў увагі мне.Тады праведнік мог бы спаборнічаць зь Ім, - і я назаўсёды атрымаў бы свабоду ад Судзьдзі майго.Але вось, я іду наперад - і няма Яго, назад - і не знаходжу Яго;ці робіць Ён што зь левага боку, я ня бачу; ці хаваецца з правага, не разгледжу.Але Ён ведае шлях мой; няхай выпрабуе мяне, - выйду, як золата.Нага мая цьвёрда трымаецца сьцежкі Ягонай; шляхі Ягоныя я захоўваў і ня ўхіляўся зь іх.Ад наказаў вуснаў Ягоных не адступаўся; словы вуснаў Ягоных захоўваў болей, чым мае правілы.Але Ён цьвёрды; і хто ўхіліць Яго? Ён робіць, чаго хоча душа Ягоная.Так, Ён выканаў тое, што належала мне, і падобнага на гэта многа ў Яго.Таму я дрыжу прад абліччам Ягоным; разважаю - і баюся Яго.Бог расслабіў сэрца маё, і Ўсеўладны напалохаў мяне.Чаму я ня зьнішчаны раней за гэтую цемру, і Ён не схаваў мораку ад твару майго!