І гаварыў далей Ёў сваё ўзьнёслае слова і сказаў:жывы Бог, Які пазбавіў мяне суду, і Ўсемагутны, Які засмуціў душу маю,што, пакуль яшчэ дыханьне маё ўва мне і дух Божы ў ноздрах маіх,ня скажуць вусны мае няпраўды, і язык мой ня вымавіць ілжы!Я далёкі ад таго, каб прызнаць вас справядлівымі; пакуль не памру, не саступлю беззаганнасьці маёй.Моцна трымаў я праўду маю і ня ўпушчу яе; не папракне мяне сэрца маё праз усе дні мае.Вораг мой будзе, як бязбожнік, і паўсталы супроць мяне, як беззаконьнік.Бо якая надзея крывадушніку, калі возьме, калі вырве Бог душу ягоную?Ці пачуе Бог лямант ягоны, калі прыйдзе на яго бяда?Ці будзе ён суцяшацца Ўсемагутным і заклікаць Бога ў любы час?Абвяшчу вам, што ў руцэ Божай; што ва Ўсемагутнага, ня ўтою.Вось, усе вы і самыя бачылі; і навошта вы столькі пустасловіце?Вось доля чалавеку беззаконнаму ад Бога, і спадчына, якую атрымліваюць ад Усеўладнага прыгнятальнікі.Калі памнажаюцца сыны ягоныя, дык пад меч; і нашчадкі яго не насыцяцца хлебам.Тых, што засталіся пасьля яго, сьмерць зьвядзе ў магілу, і ўдовы іхнія ня будуць плакаць.Калі ён набярэ кучы срэбра, як пылу, і нарыхтуе вопраткі, як гразі,дык ён нарыхтуе, а апранацца будзе праведнік, і срэбра атрымае сабе ў долю беспахібнік.Ён будуе, як моль, дом свой і, як вартаўнік, робіць сабе будан;кладзецца спаць багатым і такім не ўстае; расплюшчвае вочы свае, і ён ужо ня той.Як воды, спасьцігнуць яго жахі; уначы падхопіць яго бура.Падыме яго ўсходні вецер і панясе, і ён порстка пабяжыць ад яго.Памкнецца на яго і не пашкадуе, як бы ён ні высільваўся, каб уцячы ад рукі ягонай.Пляснуць па ім рукамі і пасьвішчуць над ім зь месца ягонага!