Ёва, Кіраўнік 31

Запавет паклаў я з вачамі маімі, каб ня думаць пра дзяўчыну.Якая ж доля мне ад Бога згары? І якая спадчына ад Усемагутнага зь нябёсаў?Ці не для бязбожніка пагібель, і напасьце ці ж не для таго, хто ўчыняе ліха?Ці ж ня бачыў Ён шляхоў маіх і ці ня лічыў усіх маіх крокаў?Калі я хадзіў у марнасьці, і калі нага мая сьпяшалася на хітрыкі, -няхай узважаць мяне на вагах праўды, і Бог даведаецца пра маю беззаганнасьць.Калі ступакі мае ўхіляліся ад дарогі і сэрца маё ішло сьледам за вачамі маімі, і калі што-небудзь нячыстае прыстала да рук маіх,дык няхай я сею, а іншы есьць, і хай парасткі мае выкараненыя будуць.Калі сэрца маё спакушалася жанчынаю і я ставіў пасткі каля дзьвярэй майго блізкага, -хай мая жонка меле на іншага, і хай іншыя зьдзекуюцца зь яго,бо гэта - злачынства, гэта - беззаконьне, якое падпадае суду;гэта - агонь, які зьядае да зьнішчэньня, які зьнішчыў бы ўсё дабро маё.Калі я меў у занядбаньні правы слугі і служанкі маёй, калі яны спрачаліся са мною,дык што я пачаў бы рабіць, калі б Бог паўстаў? І калі б Ён паглядзеў на мяне, што мог бы я адказваць Яму?Ці ня Ён, Які стварыў мяне ў чэраве, стварыў і яго і гэтак сама нас у нутробе?Ці ж бы адмаўляў я ў просьбе тым, што мелі патрэбу, ці ж таміў бы вочы ўдавы?Ці ж адзін я зьядаў кавалак мой, і ці ж ня еў ад яго і сірата?Бо змалку ён рос са мною, як з бацькам, і ад чэрава маці маёй я кіраваў удаву.Калі я бачыў каго, хто гінуў бяз вопраткі, і беднага бяз покрыва, -ці ж не дабраслаўлялі мяне сьцёгны ягоныя, і ці ня быў ён сагрэты воўнаю авечак маіх?Калі я падымаў руку маю на сірату, калі бачыў дапамогу сабе каля брамы,дык няхай плячук мой адпадзе ад спіны, і рука мая хай адломіцца ад локця,бо страшная мне кара ад Бога: перад веліччу Яго ня ўстояў бы я.Ці закладваў я ў золаце апору маю і ці казаў скарбу: ты - надзея мая?Ці радаваўся я, што багацьце маё было вялікае, і што рука мая набыла многа?Гледзячы на сонца, як яно зьзяе, і на месяц, як ён велічна крочыць,ці паквапіўся я ў таямніцы сэрца майго, і ці цалавалі вусны мае руку маю?Гэта таксама было б злачынства, якое падлягае суду, бо я адрокся б тады ад Бога Ўсявышняга.Ці радаваўся я пагібелі ворага майго і ці трыумфаваў, калі няшчасьце напаткала яго?Не дазваляў я вуснам маім грашыць праклёнам душы ягонай.Ці ж не казалі людзі намёта майго: о, калі б мы ад мяса ягонага не насыціліся?Дарожнік не начаваў на вуліцы; дзьверы мае праходжаму я адчыняў.Калі б я ўтойваў правіны мае, як чалавек, утойваючы ў грудзях маіх заганы мае,дык я баяўся б вялікай грамады, і пагарда аднапляменцаў палохала б мяне, і я маўчаў бы і ня выходзіў бы за дзьверы.О, калі б хто выслухаў мяне! Вось маё жаданьне, каб Усеўладны адказваў мне, і каб абаронца мой склаў запіс.Я насіў бы яго на плячах маіх і ўскладваў бы яго, як вянок;абвясьціў бы яму колькасьць крокаў маіх, зблізіўся б зь ім, як з князем.Калі б лямантавала на мяне зямля мая і скардзіліся на мяне барозны яе,калі я еў плады яе без платы і абцяжваў жыцьцё земляробаў,дык хай замест пшаніцы вырастуць ваўчкі і замест ячменю куколь. - Слова Ёва скончылася.