Ёва, Кіраўнік 33

Дык вось, слухай, Ёў, словы мае і ўважай усім словам маім.Вось, я адкрываю вусны мае, язык мой гаворыць у гартані маёй.Словы мае ад шчырасьці майго сэрца, і вусны мае вымавяць веданьне чыстае.Дух Божы стварыў мяне, і дыханьне Ўсеўладнага дало мне жыцьцё.Калі можаш, адказвай мне і стань перад мною.Вось я, па жаданьні тваім, замест Бога. Я створаны таксама з гразі;таму страх перад мною ня можа зьбянтэжыць мяне, і рука мая ня будзе цяжкая табе.Ты гаварыў у вушы мае, і я чуў гук слоў:«чысты я, без пахібы, нявінны я і няма ўва мне няпраўды;а Ён знайшоў абвінавачаньне супроць мяне і лічыць мяне Сваім супраціўцам;закаваў ногі мае ў калодкі, сочыць за ўсімі шляхамі маімі».Вось у гэтым няпраўда твая, адказваю табе, таму што Бог вышэйшы за чалавека.Навошта табе спаборнічаць зь Ім? Ён не адказвае ні за якія дзеі Свае.Бог гаворыць адзін раз, і калі таго не заўважаць, другі раз:у сьне, у начных відзежах, калі сон находзіць на людзей, у час дрымоты на ложку.Тады ён адкрывае ў чалавека вуха і ўкладвае Сваё настаўленьне,каб адвесьці чалавека ад якой-небудзь задумы і адвесьці ад яго пыху,каб адвесьці душу ягоную ад прорвы і жыцьцё ягонае ад паразы мечам.Альбо ён наводзіцца на розум хваробаю на ложку сваім і моцным болем ва ўсіх касьцях сваіх, -і жыцьцё ягонае адварочваецца ад хлеба і душа ягоная ад смачнай яму ежы.Плоць на ім прападае, так што яе ня відаць, і паказваюцца косьці ягоныя, якіх ня было відаць.І душа ягоная набліжаецца да магілы і жыцьцё ягонае - да сьмерці.Калі ёсьць у яго анёл-настаўнік адзін з тысячы, каб паказаць чалавеку простую дарогу ягоную, -Бог умілажаліцца зь яго і скажа: вызвалі яго ад магілы; Я знайшоў умілажаленьне.Тады цела ягонае зробіцца сьвяжэйшае, чым у маладосьці; ён вернецца ў дні маладосьці сваёй.Будзе маліцца Богу, і Ён - літасьцівы да яго; з радасьцю глядзіць на твар ягоны і вяртае чалавеку праведнасьць ягоную.Ён будзе глядзець на людзей і казаць: «грашыў я і перакручваў праўду, і не адплачана мне;Ён вызваліў душу маю ад магілы, і жыцьцё маё бачыць сьвятло».Вось, усё гэта робіць Бог два-тры разы з чалавекам,каб адвесьці душу ягоную ад магілы і прасьвятліць яго сьвятлом жывых.Уважай, Ёве, слухай мяне, маўчы, і я буду гаварыць.Калі маеш сказаць што, адказвай; кажы, бо Я хацеў бы твайго апраўданьня;а калі не, дык слухай мяне, і я навучу цябе мудрасьці.