Ёва, Кіраўнік 39

Ці ведаеш ты час, калі нараджаюць дзікія козы на скалах, і ці заўважаў роды казуль?Ці можаш разьлічыць месяцы цяжарнасьці іхняй? і ці ведаеш час родаў іхніх?Яны згінаюцца, нараджаючы дзяцей сваіх, выкідваючы свае ношы;дзеці іхнія ўбіраюцца ў сілу, растуць на полі, сыходзяць і не вяртаюцца да іх.Хто пусьціў дзікага асла на волю, і хто разьвязаў повязі кулану,якому стэп Я прызначыў домам і саланчакі - жытлішчам?Ён сьмяецца з гарадскога шматлюдства і ня чуе крыкаў паганятага,па горах шукае ежы сабе і ганяецца за ўсякаю зелянінаю.Ці захоча аднарог служыць табе і ці заначуе каля ясьляў тваіх?Ці можаш вяроўкаю прывязаць аднарога да баразны, і ці будзе ён за табою баранаваць тваё поле?Ці паспадзяваешся на яго, таму што ў яго вялікая сіла, і ці дасі яму працу тваю?Ці паверыш яму, што ён насеньне тваё верне і складзе на гумно тваё?Ці ты даў прыгожыя крылы паве і перэе і пух страўсу?Ён пакідае яйкі свае на зямлі і на пяску грэе іх,і забывае, што нага можа раздушыць іх і польны зьвер можа растаптаць іх;ён жорсткі да дзяцей сваіх, як бы не да сваіх, і не баіцца, што праца ягоная будзе марная,таму што Бог ня даў яму мудрасьці і не ўдзяліў яму глузду;а калі падымаецца на вышыню, сьмяецца з каня і вершніка ягонага.Ці ты даў каню сілу і апрануў шыю ягоную ў грыву?Ці можаш ты спалохаць яго, як саранчу? Храп ноздраў ягоных - жудасьць;капае нагамі зямлю і захапляецца сілаю; ідзе насустрач зброі;ён сьмяецца зь небясьпекі і не палохаецца і не адварочваецца ад меча;калчан гучыць над ім, бліскае капэё і дзіда;у парыве і лютасьці ён глытае зямлю і ня можа стаяць пры гуку трубы;пры трубным гуку ён падае голас: гу! гу! і здалёк чуе бітву, зычныя галасы правадыроў і крык.Ці тваёю мудрасьцю лётае каршук і кіруе крылы свае на поўдзень?Ці па тваім слове ўзносіцца арол і кладзе на вышыні гняздо сваё?Ён жыве на скале і начуе на зубцы ўцёсаў і на месцах недаступных;адтуль выглядвае сабе ежу: вочы яго глядзяць далёка;птушаняты ягоныя пэюць кроў, і дзе труп, там і ён.І гаварыў Гасподзь далей і сказаў Ёву:ці будзе спаборнік з Усеўладным яшчэ вучыць? Выкрывальнік Бога хай адказвае Яму.І адказваў Ёў Госпаду, і сказаў:вось, я нікчэмны; што буду я адказваць Табе? Руку маю кладу на вусны мае.Аднойчы я казаў, - цяпер адказваць ня буду, нават двойчы, але болей ня буду.