Марная надзея: ці не ўпадзеш ад аднаго позірку ягонага?Няма такога адважніка, які асьмеліўся б патрывожыць яго; хто ж можа ўстояць прад Маім абліччам?Хто апярэдзіў Мяне, каб Я даваў яму? пад усім небам усё Маё.Ня змоўчу пра чэлесы ягоныя, пра сілу і прыгожую суразьмернасьць іх.Хто можа адхінуць верх вопраткі ягонай, хто падыдзе да двайных сківіцаў ягоных?Хто можа адчыніць дзьверы твару ягонага? кола зубоў ягоных - жудасьць;моцныя шчыты яго - цудота: яны змацаваныя як бы цьвёрдаю пячаткаю;адзін да аднаго дакранаюцца блізка, так што і паветра не праходзіць паміж імі;адзін з адным ляжаць шчыльна, счапіліся і не размыкаюцца.Ад яго чханьня паказваецца сьвятло; вочы ў яго як вейкі зары;з пашчы ягонай выходзяць агнявікі, выскокваюць вогненныя іскры;з ноздраў ягоных выходзіць дым, як з раскіпелага горшчыка альбо катла.Дыханьне яго распаляе вугольле, з пашчы яго шугае полымя.На шыі ў яго жыве сіла, і перад ім бяжыць жах.Мясістыя часткі цела ягонага спалучаны між сабою цьвёрда, не здрыгануцца.Сэрца ў яго цьвёрдае, як камень, і жорсткае, як ніжні жарон.Калі ён падымаецца, дужыя ў страху, зусім губляюцца ад жаху.Меч, які крануўся яго, ня ўстоіць, ні капэё, ні дзіда, ні латы.Жалеза ён мае за салому, медзь - за гнілое дрэва.Дачка лука не паверне яго наўцёкі; прашчавыя камяні ператвараюцца для яго ў плеўкі.Булава лічыцца ў яго за саломіну; са сьвісту дзіды ён сьмяецца.Пад ім вострыя камяні, і ён на вострых камянях ляжыць у гразі.Ён кіпяціць багну, як кацёл, і мора перавтварае ў кіпучую мазь;пакідае за сабою сьветлую сьцежку; бездань здаецца сівізнай.Няма на зямлі падобнага на яго: ён створаны бясстрашным;на ўсё высокае глядзіць адважна; ён цар над усімі сынамі ганарлівасьці.