Ёва, Кіраўнік 5

Пакліч, калі ёсьць той, хто адкажа табе. Да каго зь сьвятых зьвернешся ты?Так дурнога забівае гнеўлівасьць, і няцямнага губіць дражлівасьць.Бачыў я, як дурны ўкараняецца, і адразу пракляў дом ягоны.Дзеці ягоныя далёкія ад шчасьця, іх будуць біць каля брамы, і ня будзе заступніка.Жніво ягонае зэесьць галодны і праз церне возьме яго, і спрагненыя праглынуць маёмасьць ягоную.Так, ня з пылу выходзіць гора, і не зь зямлі вырастае бяда;а чалавек нараджаецца на пакуту, як іскры, каб імкнуцца ўгору.Але я да Бога зьвярнуўся б, аддаў бы дзею маю Богу,Які творыць дзеі вялікія, бясконца дзівосныя,дае дождж улоньню зямлі і пасылае воды на ўлоньне палёў;прыніжаных ставіць на вышыню, і гаротнікаў узносіць у выратаваньне.Ён разбурае намыслы хітрых, і рукі іхнія не давяршаюць пачатага.Ён ловіць мудрацоў іхняй жа хітрасьцю, і рада хітрых робіцца марнай:удзень яны сустракаюць цемру і аполудні ходзяць вобмацкам, як поначы.Ён ратуе беднага ад меча, ад вуснаў іхніх і ад рукі моцнага.І ёсьць надзея няшчаснаму, і няпраўда стуляе вусны свае.Шчасны чалавек, якога наводзіць на розум Бог, і таму кары Ўсеўладнага не адхіляй,бо Ён спрычыняе раны і Сам перавязвае іх; Ён б'е, і Ягоныя ж рукі ацаляюць.У шасьці бедах ратуе цябе, і ў сёмай не кране цябе ліха.У голад выбавіць цябе ад сьмерці, і на вайне - ад рукі меча.Ад біча языка схаваеш сябе і не збаішся спусташэньня, калі яно прыйдзе.Са спусташэньня і голаду пасьмяешся і зьвяроў зямлі не збаішся,бо з камянямі польнымі ў цябе згода, і зьвяры польныя ў міры з табою.І ўведаеш, што намёт твой у бясьпецы, і будзеш глядзець за домам тваім і ня згрэшыш.І ўбачыш, што насеньне тваё безлічнае, і парасткі твае, як трава на зямлі.Увойдзеш у магілу ў глыбокай старасьці, як укладваюцца снапы пшаніцы сваім часам.Вось, што мы даведаліся; так яно і ёсьць; выслухай гэта і зазнач сабе.