І ўвайшоў зноў у сынагогу; там быў чалавек з высахлаю рукою.І сачылі за Ім, ці не ацаліць яго ў суботу, каб зьвінаваціць Яго.А Ён кажа чалавеку з сухою рукою: стань пасярэдзіне.А ім кажа: ці належыць у суботу дабро чыніць, альбо зло чыніць? душу ўратаваць, альбо загубіць? Але яны маўчалі.І з гневам на іх паглядзеўшы, смуткуючы па ачарсьцьвеньні сэрцаў іхніх, кажа таму чалавеку: працягні руку тваю. Той працягнуў, і стала рука ягоная здаровая, як другая.Фарысэі, выйшаўшы, адразу зладзілі зь ірадыянамі нараду супраць Яго, як бы загубіць Яго.Але Ісус з вучнямі Сваімі адышоў да мора, і за Ім пайшло мноства людзей з Галілеі, Юдэі,Ерусаліма, Ідума і з-за Ярдана. І з навакольляў Тыра і Сідона, пачуўшы, што Ён рабіў, ішлі да Яго ў вялікім мностве.І сказаў вучням Сваім, каб напагатове была Яму лодка, з прычыны шматлюдзтва, каб ня ціснулі на Яго.Бо многіх Ён ацаліў, так што тыя, хто быў хворы, кідаліся да Яго, каб дакрануцца да Яго.І духі нячыстыя, калі бачылі Яго, падалі перад Ім і крычалі: Ты - Сын Божы.Але Ён строга выгаворваў ім, каб не адкрывалі Яго.Потым узышоў на гару і паклікаў да Сябе, каго Сам хацеў; і пайшлі да Яго.І паставіў дванаццацёх, каб зь Ім былі і каб пасылаць іх зьвеставаць,і каб мелі яны ўладу ацаляць ад хваробаў і выганяць дэманаў:паставіў Сымона, даўшы яму імя Пётр;Якава Зевядзеевага і Яна, брата Якаўлевага, даўшы ім імёны Воанергес, гэта азначае, «сыны громавыя»;Андрэя, Піліпа, Барталамея, Мацьвея, Тамаша, Якава Алфеевага, Тадэя, Сымона Кананітаі Юду Іскарыёцкага, які і выдаў Яго.Прыходзяць у дом; і зноў зьбіраецца люд, так што яны не маглі нават хлеба паесьці.І пачуўшы, блізкія Ягоныя пайшлі забраць Яго, бо казалі, што Ён не ў сабе.А кніжнікі, якія прыйшлі зь Ерусаліма, казалі, што Ён мае ў Сабе Вэльзэвула і што выганяе дэманаў сілаю дэманскага князя.І паклікаўшы іх, казаў ім прытчамі: як можа сатана выганяць сатану?Калі царства разьдзеліцца самое ў сабе, ня можа ўстояць царства тое;і калі дом разьдзеліцца сам у сабе, ня можа ўстояць дом той;і калі сатана паўстаў на самога сябе і разьдзяліўся, ня можа ўстояць, а настаў канец ягоны.Ніхто, увайшоўшы ў дом дужага, ня можа зрабаваць рэчаў ягоных, калі сьпярша ня зьвяжа дужага, - і тады зрабуе дом ягоны.Праўду кажу вам: дараваныя будуць сынам чалавечым усе грахі і блюзьнерствы, якімі б ні блюзьнерылі;але хто будзе блюзьнерыць на Духа Сьвятога, таму ня будзе дараваньня вавекі, а падлягае ён вечнай асудзе.Гэта сказаў Ён, бо казалі: у Ім нячысты дух.І прыйшлі Маці і браты Ягоныя і, стоячы звонку, паслалі да Яго паклікаць Яго.Каля Яго сядзеў люд. І сказалі Яму: вось, Маці Твая і браты Твае і сёстры Твае, вонкі, пытаюцца Цябе.І адказаў ім: хто Маці Мая і браты Мае?І азірнуўшы тых, што сядзелі вакол Яго, кажа: вось маці Мая і браты Мае;бо, хто будзе выконваць волю Божую, той Мне брат і сястра і маці.