Выслоўі, Кіраўнік 19

Лепш бедны, які ходзіць у сваёй нявіннасьці, чым зь ілжывымі вуснамі, і пры гэтым неразумны.Нядобра душы бязь ведаў, і хто сьпяшаецца нагамі, спатыкаецца.Неразумнасьць чалавека скрыўляе дарогу, а сэрца ягонае гневаецца на Госпада.Багацьце памнажае сяброў, а беднага пакідае і сябар ягоны.Ілжывы сьведка не застаецца без пакараньня, і хто гаворыць няпраўду, не ўратуецца.Многія дагаджаюць заможным; і кожны - сябар чалавеку, які не шкадуе гасьцінцаў.Беднага ненавідзяць усе браты ягоныя, тым болей прыяцелі ягоныя адпадаюць ад яго; гоніцца за словам парады, а іх і на гэта няма.Хто набіраецца розуму, той любіць душу сваю; хто пільнуецца разумнасьці, знаходзіць дабро.Ілжывы сьведка не застаецца без пакараньня; і хто гаворыць няпраўду, загіне.Ня прыстоіць неразумнаму раскоша, тым болей рабу панаваньне над князямі.Здаровы розум робіць чалавека павольным на гнеў, а слава ягоная - паблажлівым да неразважлівых учынкаў.Гнеў цара - як рык ільва, а ласка ягоная - як раса на траву.Неразумны сын - пагібель бацьку ягонаму, а сварлівая жонка - сьцёкавая рына.Дом і маёмасьць - спадчына ад бацькоў, а разумная жонка - ад Госпада.Гультайства наганяе дрымоту, і нядбайная душа будзе галадаць.Захавальнік запаведзі захоўвае душу сваю, а хто ня дбае пра шяхі свае - загіне.Міласэрны да беднага пазычае Госпаду; і Ён аддасьць яму за дабрачынства ягонае.Карай сына свайго, пакуль ёсьць надзея, і не абурайся крыкам ягоным.Чалавек вялікага гневу нясе пакараньне; бо, калі пашкадуеш яго, давядзецца табе яшчэ больш караць яго.Слухайся рады і прымай кару, каб зрабіцца табе пасьля мудрым.Шмат задумаў у сэрцы ў чалавека, але збудзецца толькі задуманае Госпадам.Радасьць чалавеку - дабрачыннасьць ягоная, і бедны чалавек лепшы, чым хлусьлівы.Страх Гасподні вядзе да жыцьця, і хто мае яго, заўсёды будзе задаволены, і ліха не спасьцігне яго.Гультай апускае руку сваю ў чару, і ня хоча данесьці яе да вуснаў сваіх.Калі ты пакараеш блюзьнера, дык і просты зробіцца разумным; і калі засьцеражэш разумнага, дык ён зразумее настаўленьне.Хто бацьку руйнуе і выганяе маці - сын бессаромны і ганебны.Перастань, сыне мой, слухаць угаворы ўхіліцца ад голасу розуму.Падступны сьведка зьдзекуецца з праўды, і вусны бязбожных глытаюць няпраўду.На блюзьнераў гатовыя суды, і ўдары - на цела дурных.