Выслоўі, Кіраўнік 28

Бязбожнік бяжыць, калі ніхто ня гоніцца за ім; а праведнік адважны, як леў.Калі краіна адступіцца ад закона, тады многа ў ёй начальнікаў; а пры разумным і ўсяведным мужы яна даўгавечная.Чалавек бедны і прыгнятальнік слабых тое самае, што праліўны дождж, які змывае хлеб.Адступнікі ад закона хваляць бязбожных, а тыя, што трымаюцца закона, абураюцца імі.Злыя людзі не разумеюць справядлівасьці, а шукальнікі Госпада разумеюць усё.Лепш бедны, які ходзіць у сваёй беззаганнасьці, чым той, хто выкручвае шляхі свае, хоць ён і багаты.Хто захоўвае закон - сын разумны, а хто водзіцца з марнатраўцамі, той уводзіць у сорам бацьку свайго.Хто памнажае маёмасьць сваю ростам і ліхвою, той зьбірае яе дабрачынцам бедных.Хто ўхіляе вуха сваё, каб ня слухаць закону, у таго і малітва - мярзота.Хто зводзіць праведных на дарогу зла, сам упадзе ў сваю яму; а беззаганныя спадкуюць дабро.Чалавек багаты - мудрэц у вачах сваіх, але разумны бядняк бачыць яго наскрозь.Калі трыумфуюць праведнікі, вялікая слава; але калі ўзвышаюцца бязбожныя, людзі хаваюцца.Той, хто хавае свае злачынствы, ня будзе мець посьпеху; а хто прызнаецца і пакідае іх, той будзе памілаваны.Шчасны чалавек, які заўсёды ў страху Божым; а хто робіць жорсткім сэрца сваё, той трапляе ў бяду.Як рыклівы леў і галодны мядзьведзь, так бязбожны валадар над бедным народам.Неразумны валадар шмат чыніць крыўды; а той, які ненавідзіць карысьлівасьць, падоўжыць дні.Чалавек вінаваты ў крыві чалавечай, будзе ўцякаць да сьмерці, каб хто не схапіў яго.Хто ходзіць беззаганна, той будзе ўратаваны; а хто ходзіць крывымі дарогамі, упадзе на адной зь іх.Хто ўрабляе зямлю сваю, той будзе есьці хлеб; а хто пераймае гультаёў, таго накорміць галеча.Верны чалавек багаты на дабраславеньні; а хто сьпяшаецца разбагацець, той не застанецца без пакараньня.Зважаць на асобы - нядобра; такі чалавек і за кавалак хлеба зробіць крыўду.Сьпяшаецца да багацьця зайздросьлівы чалавек, і ня думае, што галеча спасьцігне яго.Хто дакарае чалавека, знойдзе большую прыязнасьць, чым той, хто лісьлівіць языком.Хто абкрадвае бацьку свайго і маці сваю і кажа: «гэта ня грэх», той - саўдзельнік грабежнікаў.Пыхлівец распальвае свару, а хто спадзяецца на Госпада, будзе ў дабрадзенстве.Хто спадзяецца на сябе, той неразумны; а хто ходзіць у мудрасьці, той будзе цэлы.Хто дае жабраку, не зьбяднее; а хто засланяе вочы ад яго, на тым шмат праклёнаў.Калі ўзвышаюцца бязбожныя, людзі хаваюцца; а калі яны падаюць, множацца праведнікі.