Выслоўі, Кіраўнік 31

Слова Лемуіла цара. Настаўленьне, якое дала яму маці ягоная:што, сыне мой? Што, сыне ўлоньня майго? Што, сыне зарокаў маіх?Не аддавай жанчыне сілы тваёй, ні шляхоў тваіх пагубніцам цароў.Не царам, Лемуіле, не царам піць віно, і не князям - сякеру,каб, напіўшыся, яны не забылі закона і не перакруцілі суд усіх прыгнечаных.Дайце сякеру таму, хто гіне, і віно засмучанаму душою;хай ён вып'е і забудзе беднасьць сваю і не згадае больш пра сваю пакуту.Размыкай вусны свае за безгалосага і дзеля абароны ўсіх занядбаных.Размыкай вусны свае дзеля правасудзьдзя і дзеля беднага і гаротнага.Хто знойдзе дабрадзейную жонку? цана яе вышэй за жэмчуг.Пэўнае ў ёй сэрца мужа яе, і не застанецца ён бяз прыбытку.Яна аддае яму дабром, а ня злом, ва ўсе дні жыцьця свайго.Здабывае воўну і лён, і ахвотна працуе сваімі рукамі.Яна, як купецкія караблі, здалёку вязе свой хлеб.Яна ўстае на досьвітку, і раздае ежу ў доме сваім і належнае слугам сваім.Падумае пра поле, і купляе яго; ад плёну рук сваіх садзіць вінаграднік.Апярэзвае сілаю сьцёгны свае і мацуе мышцы свае.Яна адчувае, што занятак яе добры, і - сьветач яе ня тухне і ўначы.Працягвае рукі свае да прасьніцы, і пальцы яе бяруцца за верацяно.Далоню сваю яна растуляе беднаму, і руку сваю падае ўбогаму.Не баіцца сьцюжы для сям'і сваёй, бо ўся сям'я яе апранута ў двайную адзежу.Яна робіць сабе дываны; вісон і пурпура - вопратка яе.Муж яе вядомы каля брамы, калі сядзіць са старэйшынамі зямлі.Яна робіць покрывы, і прадае, і паясы дастаўляе купцам Фінікійскім.Моц і прыгажосьць яе - вопратка яе, і весела глядзіць яна ў будучыню.Вусны свае растуляе з мудрасьцю, і добрая парада на языку ў яе.Яна сочыць за гаспадаркай у доме сваім і ня есьць хлеба гультайскага.Устаюць дзеці - і дагаджаюць ёй, - муж, і хваліць яе:«шмат было жонак дабрадзейных; але ты пераўзышла іх усіх».Мілавіднасьць падманлівая і прыгажосьць марная; а жонка, якая баіцца Госпада, вартая пахвалы.Дайце ёй ад плёну рук яе, і хай праславяць яе каля брамы ўчынкі яе!