Выслоўі, Кіраўнік 7

Сыне мой! памятай словы мае і запаведзі мае захавай у сабе.Захоўвай запаведзі мае, і жыві, і навуку маю, як зрэнкі вачэй тваіх.Навяжы іх на пальцы твае, напішы іх на скрыжалі сэрца твайго.Скажы мудрасьці: «ты сястра мая!» і розум назаві родным тваім,каб яны ахоўвалі цябе ад жонкі другога, ад чужой, што гладка гаворыць словы свае.Вось, аднойчы глядзеў я ў акно майго дома, праз рашотку маю,і ўбачыў сярод нявопытных, угледзеў сярод маладых людзей неразумнага юнака,які пераходзіў плошчу паблізу вугла яе і ішоў па дарозе да дома яе,у сутоньні, а позьняй гадзіне, у начной цемры і ў змроку.І вось - насустрач яму жанчына ў строях распусьніцы, з хітрым сэрцам,узбуджаная і неапанаваная; ногі яе ня ступаюць у доме яе;то на вуліцы, то на плошчах і на кожным вугле яна ладзіць ловы.Яна схапіла яго, цалавала яго і бяз сораму ў твары сказала яму:«Мірная ахвяра ў мяне: сёньня я выканала абяцаньні мае;таму і выйшла насустрач табе, каб знайсьці цябе, і - знайшла цябе.Кілімамі ўслала я пасьцель маю, палатном каляровым Егіпецкім;спальню маю ўпахошчыла сьмірнаю, альясам і карынкаю.Зайдзі, будзем упівацца пяшчотамі да раніцы, каханьнем нацешымся;бо мужа дома няма; ён выправіўся ў далёкую дарогу;кашалёк срэбра ўзяў з сабою; дамоў вернецца да дня поўні месяца».Мноствам ласкавых слоў яна яго звабіла, мяккасьцю вуснаў сваіх авалодала ім.Ён адразу пайшоў за ёю, як вол ідзе ў разьніцу, як алень на стралу,пакуль страла не праніжа вантробы ягонай; як птушка кідаецца ў сіло, і ня ведае, што яно - пагібель яе.Дык вось, дзеці, паслухайце мяне і зразумейце словы вуснаў маіх.Хай ня збочвае сэрца тваё на шляхі яе, ня блукай сьцежкамі яе;бо многіх яна параніла, і шмат дужых забіла яна:дом яе - дарога ў апраметную, якая вядзе ў сярэдзіну жытлішча сьмерці.