Алілуя.Слаўце Госпада, бо Ён добры, бо вечная ласка Яго.Слаўце Бога багоў, бо вечная ласка Яго.Слаўце Госпада ўладароў, бо вечная ласка Яго.Таго, Які адзін творыць цуды вялікія, бо вечная ласка Яго;Які мудра стварыў нябёсы, бо вечная ласка Яго;уцьвердзіў зямлю на водах, бо вечная ласка Яго;стварыў сьвяцілы вялікія, бо вечная ласка Яго;сонца - на кіраваньне днём, бо вечная ласка Яго;месяц і зоркі - на кіраваньне ноччу, бо вечная ласка Яго;пабіў Егіпет у першынцах ягоных, бо вечная ласка Яго;вывеў Ізраіля з асяродзьдзя яго, бо вечная ласка Яго;рукою моцнаю і мышцаю прасьцёртаю, бо вечная ласка Яго;разьвёў Чэрмнае мора, бо вечная ласка Яго;і правёў Ізраіля пасярод яго, бо вечная ласка Яго;і скінуў фараона і войска ягонае ў Чэрмнае мора, бо вечная ласка Яго;правёў народ Свой цераз пустыню, бо вечная ласка Яго;пабіў цароў вялікіх, бо вечная ласка Яго;і забіў цароў моцных, бо вечная ласка Яго;Сігона, цара Амарэйскага, бо вечная ласка Яго;і Ога, цара Васанскага, бо вечная ласка Яго;і аддаў зямлю іхнюю ў спадчыну, бо вечная ласка Яго;у спадчыну Ізраілю, рабу Свайму, бо вечная ласка Яго;спамянуў нас у прыніжэньні нашым, бо вечная ласка Яго;і збавіў нас ад ворагаў нашых, бо вечная ласка Яго;ежу дае ўсякаму целу, бо вечная ласка Яго.Слаўце Бога нябёсаў, бо вечная ласка Яго.