Кіроўцу хору. Псальма Давідава.Госпадзе! сілаю Тваёю радуецца цар, і з Твайго ратаваньня цешыцца бясконца.Ты даў яму, чаго хацела сэрца ягонае, і просьбы вуснаў ягоных не адкінуў.Бо сустрэў Ты яго дабраславеньнямі даброці, на галаву яму ўсклаў вянок з чыстага золата.Ён прасіў у Цябе жыцьця; Ты даў яму даўгалецьце на векі вечныя.Вялікая слава ягоная ў ратаваньні Тваім; Ты ўсклаў на яго гонар і веліч.Ты ўсклаў на яго дабраславеньне навечна, разьвесяліў яго радасьцю аблічча Твайго,бо цар спадзяецца на Госпада, і з даброці Ўсявышняга не пахісьнецца.Рука Твая знойдзе ўсіх ворагаў Тваіх, правіца Твая знойдзе Тваіх ненавісьнікаў.У час гневу Твайго Ты зробіш іх, як печ вогненную; у гневе Сваім Гасподзь іх пагубіць, і паглыне іх вагонь.Ты вынішчыш плод іхні - спасярод сыноў чалавечых,бо яны ўчынілі зло супроць Цябе, змовы склалі, але ня здолелі нічога,Ты іх паставіш пад стрэлы, з лукаў Тваіх пацэліш у твар ім.Узьнясіся, Госпадзе, у сіле Тваёй: мы будзем апяваць і славіць Тваю магутнасьць.