Псалтыр, Псальма 73

Вучэньне Асафава.Навошта, Божа, назаўсёды Ты нас адкінуў? распаліўся Твой гнеў на авечак пашаў Тваіх?Успомні пра збор Твой, які Ты прыдбаў здавён, пра племя спадчыны Тваёй, якое Ты адкупіў, - пра гэту гару Сіён, на якой Ты пасяліўся.Падымі Твае ногі да вечных руінаў: усё вораг разбурыў у сьвятыні.Рыкаюць ворагі Твае сярод сходаў Тваіх, паставілі знакі свае замест нашых азнакаў;выдавалі сябе падобнымі на таго, хто падымаў сякеру на перавітае вецьце дрэва;і сёньня ўсе рэзьбы ў ім адным разам разьбілі яны сякерамі і бярдышамі;сьвятыню Тваю на вагонь аддалі, сялібу Твайго імя дашчэнту заплямілі;сказалі ў сэрцы сваім: «зруйнуем іх зусім!» - і спалілі ўсе мясьціны Божых сходаў на зямлі.Азнакаў нашых мы ня бачым, няма больш прарока, і няма з намі таго, хто ведаў бы, дакуль гэта будзе.Дакуль, Божа, вораг зьдзек чыніць будзе? ці вечна будзе агуднік імя Тваё ганіць?Навошта ўхіляеш руку Тваю і правіцу Тваю? Зь сярэдзіны ўлоньня Твайго іх панішчы.Божа, Цару мой адвеку, Ты чыніш ратаваньне пасярод зямлі!Ты разьдзяліў сілаю Тваёю мора, Ты патрушчыў галовы зьмеям на водах;Ты струшчыў галаву левіяфану, аддаў яго на ежу народу ў пустыні.Ты выкрасаў паток і крыніцу, Ты высушыў рэкі вялікія.Твой дзень і Твая ноч; падрыхтаваў Ты сьвяцілы і сонца;Ты правёў усе межы зямлі, лета і зіму Ты ўтварыў.Прыгадай жа: вораг Госпада зьневажае, і неразумныя людзі ганяць імя Тваё.Не аддай зьвярам душы Тваёй галубіцы; сходаў убогіх Тваіх не забудзь назаўсёды.Дагледзь запавет Твой, бо цямноты зямлі поўныя жытлішчамі гвалту.Хай ня вернецца прыгнечаны ў сораме; гаротны і ўбогі хай славяць імя Тваё.Паўстань, Божа, абарані дзеі Твае, успомні штодзённае зьневажаньне Цябе неразумнымі;не забудзь крыкаў ворагаў Тваіх; шум паўсталых супроць Цябе ўвесь час падымаецца.