Рымлянаў, Кіраўнік 12

І вось, прашу вас, браты, міласэрнасьцю Божай, аддавайце целы вашыя ў ахвяру жывую, сьвятую, Богу спадобную: на разумнае служэньне ваша;і не прыстастоўвайцеся да веку гэтага, а пераўтварайцеся абнаўленьнем розуму вашага, каб вам спазнаваць што (ёсьць) воля Божая, добрая, прыемная і дасканалая.Па дадзенай мне мілаце, кожнаму з вас кажу: ня думайце пра сябе больш, чым трэба думаць; а думайце сьціпла, у меру веры, якое кожнаму Бог удзяліў.Бо як у адным целе ў нас многа чэлесаў, але не ва ўсіх чэлесаў адно і тое самае прызначэньне,так і мы многія складаем адно цела ў Хрысьце, а паасобку адно аднаго чэлесы.І як па дадзенай нам мілаце, маем розныя здольнасьці, дык, калі гэта прароцтва - прароч у згодзе зь вераю;калі маеш служэньне, служы; калі настаўнік, вучы;калі суцешнік, суцяшай; калі раздаеш, раздавай у шчырасьці; калі начальнік, начальнічай дбайна; калі дабрачынец - дабрачынь з прыязнасьцю.Любоў хай будзе някрывадушная; цурайцеся зла, гарнецеся да дабра;пяшчотна любеце адно аднаго братняю любоўю; пашанлівасьцю адно аднаго запабягайце;у руплівасьці ня слабніце; духам успалымняйцеся; Госпаду служэце;суцяшайцеся надзеяю, у смутку будзьце цярплівыя, у малітве трывалыя;у патрэбах сьвятых бярэце ўдзел; дбайце пра гасьціннасьць да прышэльцаў;дабраслаўляйце ганіцеляў вашых; дабраслаўляйце, а не праклінайце.Радуйцеся з тымі, хто радуецца, і плачце з тымі, хто плача.Будзьце аднамысныя паміж сабою; ня мудруйце высока, а ідзеце сьледам за паслухмянымі; ня мройце пра сябе;нікому не плацеце злом за зло, а дбайце пра добрае перад усімі людзьмі.Калі можна, і ад вас тое залежыць, будзьце ў згодзе з усімі людзьмі.Ня помсьціцеся за сябе, любасныя, а дайце месца гневу Божаму. Бо напісана: «Мне помста, Я адплачу», кажа Гасподзь.Дык вось, калі твой вораг галодны, накармі яго; калі асьмяглы, напаі яго: бо, робячы гэта, ты зьбярэш на галаву ягоную распаленае вугольле.Ня будзь пераможаны злом, а перамагай зло дабром.