Ёва, Кіраўнік 36

І гаварыў далей Эліуй і сказаў:пачакай мяне крыху, і я пакажу табе, што я маю яшчэ што сказаць за Бога.Пачну мае разважаньні здалёку і аддам справядлівасьць Садзецелю майму,бо словы мае сапраўды не мана: перад табою - дасканалы ў пазнаньні.Вось, Бог магутны і не пагарджае моцнага сілаю сэрца;Ён не падтрымлівае бязбожных і аддае належнае прыгнечаным;Ён не адварочвае вачэй Сваіх ад праведнікаў, а з царамі назаўсёды садзіць іх на троне, і яны ўзвышаюцца.Калі ж яны закаваныя ў ланцугі і трымаюцца ў аковах гароты,дык Ён паказвае ім на дзеі іхнія і на беззаконьні іхнія, бо яны памножыліся,і адчыняе ім вуха дзеля настаўленьня на розум і кажа ім, каб яны адхінуліся ад бязбожнасьці.Калі паслухаюцца і будуць служыць Яму, дык правядуць дні свае ў дабрадзенстве і гады свае ў радасьці;калі ж не паслухаюцца, дык загінуць ад стралы і памруць у неразумстве.А крывадушнікі пестуюць у сэрцы гнеў і не заклікаюць Яго, калі Ён замыкае іх у ковы;таму і душа іхняя памірае ў маладосьці і жыцьцё іхняе з блуднікамі.Ён ратуе беднага ад бяды ягонай і ва ўціску адчыняе вуха яму.І цябе вывеў бы Ён зь цясноцьця на прастору, дзе няма сьціску, і тое, што пастаўляецца на стол твой, было б напоўнена тлушчам;але ты перапоўнены думкамі бязбожных: меркаваньні іх і асуда - блізкія.Хай не пакарае цябе гнеў Божы караю! Вялікі выкуп ня выратуе цябе.Ці дасьць Ён якую цану твайму багацьцю? Не, - ні золату і ніякаму скарбу.Не жадай той ночы, калі народы вынішчаюцца на месцы сваім.Сьцеражыся, ня схіляйся да бязбожнасьці, якую ты паставіў над пакутаю.Бог высокі магутнасьцю Сваёю, і хто такі, як Ён, настаўнік?Хто пакажа Яму шлях Ягоны: хто можа сказаць: Ты робіш несправядліва?Памятай пра тое, каб узвышаць дзеі Ягоныя, якія людзі бачаць.Усе людзі могуць бачыць іх, чалавек можа бачыць іх здалёк.Вось, Бог вялікі, і мы ня можам спазнаць Яго; лік гадоў Ягоных недасьледны.Ён забірае кроплі вады; яны ў мностве выліваюцца дажджом:з хмараў капаюць і выліваюцца зьлівай на людзей.Хто можа таксама спасьцігнуць прыцягненьне воблакаў, трэск намёта Ягонага?Вось, Ён распасьцірае над ім сьвятло Сваё і пакрывае дно мора.Адтуль Ён судзіць народы, дае багата ежы.Ён трымае ў далонях Сваіх маланку і загадвае ёй, каго біць.Трэск яе дае знак пра яе; жывёлы таксама адчуваюць, што адбываецца.