Ёва, Кіраўнік 37

І ад гэтага дрыжыць сэрца маё і зрушылася зь месца свайго.Слухайце, слухайце голас Яго і гром з вуснаў Ягоных.Пад усім небам раскаты Ягоныя, і бляск Ягоны - да краёў.За ім грыміць голас; грыміць Ён голасам велічы Сваёй і ня спыняе яго, калі голас Ягоны пачуты.Даўно грыміць Бог голасам Сваім, чыніць дзеі вялікія, нам не спасьцігальныя.Бо сьнегу Ён кажа: будзь на зямлі; гэтак сама дробны дождж і вялікі дождж у Ягонай уладзе.Ён кладзе пячатку на руку кожнаму чалавеку, каб усе людзі ведалі дзею Яго.Тады зьвер сыходзіць у сховішча і застаецца ў сваіх логавах.З поўдня прыходзіць бура, а з поўначы - сьцюжа.Ад павеву Божага паходзіць лёд, і паверхня вады сьціскаецца.Гэтак сама вільгацьцю напаўняе Ён хмары, і воблакі сеюць сьвятло Ягонае,і яны кіруюцца паводле намераў Ягоных, каб выканаць тое, што Ён загадае ім на ўлоньні населенай зямлі.Ён загадвае ім ісьці альбо дзеля пакараньня, альбо ў дабраволеньне, альбо дзеля памілаваньня.Слухай гэтага, Ёў; стой і разумей дзівосныя дзеі Божыя.Ці ведаеш, як Бог кіруе імі і загадвае сьвятлу зьзяць з воблака Свайго?Ці разумееш раўнавагу воблакаў, дзівосную дзею Найдасканалейшага ў веданьні?Як награваецца твая вопратка, калі Ён супакойвае зямлю з поўдня?Ці ж ты зь Ім распасьцёр нябёсы, цьвёрдыя, як літае люстра?Навучы нас, што сказаць Яму? Мы ў гэтай цемры нічога ня можам ведаць.Ці будзе абвешчана Яму, што я кажу? Ці сказаў хто, што сказанае даносіцца Яму?Цяпер ня бачна яркага сьвятла ў воблаках, але праляціць вецер і расчысьціць іх.Сьветлае надворэе прыходзіць з поўначы, і вакол Бога страшэнная прыгажосьць.Усеўладца! мы не дасягаем Яго. Ён вялікі сілаю і поўніцаю правасудзьдзя. Ён ні на кога не гняце.Таму хай багавеюць прад Ім людзі, і хай дрыжаць прад Ім усе мудрыя сэрцам!