Ёва, Кіраўнік 8

І адказваў Вілдад Саўхэянін і сказаў:ці доўга ты будзеш гаварыць так? - словы вуснаў тваіх бурны вецер!Няўжо Бог скажае суд, і Ўсеўладны ператварае праўду!Калі сыны твае зграшылі прад Ім, дык Ён і аддаў іх у руку беззаконьня іхняга.Калі ж ты знойдзеш Бога і памолішся Ўсеўладнаму,і калі ты чысты і з праўдаю, дык Ён сёньня ж устане над табою і замірыць жытлішча праўды тваёй.І калі спачатку ў цябе было мала, дык з часам будзе досыць многа.Бо спытайся ў ранейшых родаў і паглыбіся ў назіраньні бацькоў іхніх;а мы - учарашнія і нічога ня ведаем, бо нашыя дні на зямлі - цень.Вось, яны цябе навучаць, скажуць табе і ад сэрца свайго вымавяць словы:ці падымаецца трысьнёг бязь вільгаці? ці расьце чарот без вады?Яшчэ ён у сьвежасьці сваёй і ня зрэзаны, а раней за ўсякую траву засыхае.Такія шляхі ўсіх, што забываюць Бога, і надзея крывадушніка загіне;спадзяваньне ягонае падсечана, і ўпэўненасьць ягоная - дом павука.Абапрэцца на дом свой і ня ўстоіць; ухопіцца за яго і не ўтрымаецца.Зелянее ён перад сонцам, а за сад прасьціраецца гольле ягонае;у крушню ўплятаюцца карані ягоныя, паміж камянямі ўрэзваюцца.Але калі вырвуць яго зь месца ягонага, яно адмовіцца ад яго: я ня бачыла цябе!Вось радасьць шляху ягонага! а зь зямлі вырастуць іншыя.Бачыш, Бог не адкідае беззаганнага і не падтрымлівае рук ліхадзеяў.Ён яшчэ напоўніць сьмехам вусны твае і губы твае радасным клікам.Ненавісьнікі твае апрануцца ў сорам, і намёту бязбожных ня стане.