Ёва, Кіраўнік 9

І адказваў Ёў і сказаў:праўда! ведаю, што так; але як апраўдаецца чалавек прад Богам?Калі захоча ўступіць у спрэчку зь Ім, дык не адкажа Яму ні на адно з тысячы.Мудры сэрцам і магутны сілаю; хто паўставаў супроць Яго і заставаўся ў спакоі?Ён перасоўвае горы, і не пазнаюць іх: Ён ператварае іх у гневе Сваім;зрушвае зямлю зь месца яе, і слупы яе дрыжаць:скажа сонцу, - і ня ўзыдзе, і на зоркі накладвае пячатку.Ён адзін распасьцірае нябёсы і ходзіць па вышынях мора;стварыў Ас, Кесіль, і Хіма і тайнікі поўдня;робіць вялікае, непаддасьледнае і цудоўнае бясконца!Вось, Ён пройдзе перад мною, і ня ўбачу Яго; праімчыцца, і не заўважу Яго.Возьме, і хто забароніць Яму? хто скажа Яму: што Ты робіш?Бог не адверне гневу Свайго; прад Ім упадуць паборцы гардунства.Тым больш ці магу я адказваць Яму і шукаць сабе словаў прад Ім?Хоць бы я і ў праўдзе быў, але ня буду адказваць, а буду ўмольваць Судзьдзю майго.Калі б я паклікаў і Ён адказаў мне, - я не паверыў бы, што голас мой пачуў Той,Хто ў віхуры пабівае мяне і памнажае бязьвінна раны мае,не дае мне перавесьці дух, а перапаўняе мяне гаротамі.Калі дзеяць сілаю, дык Ён магутны; калі судом, хто зьвядзе мяне зь Ім?Калі я буду апраўдвацца, дык мае ж вусны зьвінавацяць мяне; калі я невінаваты, дык Ён прызнае мяне вінаватым.Невінаваты я; не хачу ведаць душы маёй, пагарджаю жыцьцём маім.Усё адно; таму я сказаў, што Ён губіць і беззаганнага і вінаватага.Калі гэтага пабівае Ён бічом раптам, дык з пыткі нявінных сьмяецца.Зямля аддадзена ў рукі бязбожных; твары судзьдзяў яе Ён засланяе. Калі не Ён, тады хто ж?Дні мае хутчэйшыя за ганца, - бягуць, ня бачаць дабра,імчацца, як лёгкія лодкі, як арол імкне на здабычу.Калі сказаць мне: «забуду я скаргі мае, адкладу змрочны выгляд свой і падбадзёруся»,дык трымчу ад усіх пакутаў маіх, ведаючы, што Ты не абвесьціш мяне невінаватым.Калі ж я вінаваты, дык навошта марна пакутую?Хоць бы я абмыўся і сьнежнаю вадою і цалкам ачысьціў рукі мае,дык і тады Ты апусьціш мяне ў бруд, і пагардзіць мною вопратка мая.Бо Ён не чалавек, як я, каб я мог адказваць Яму і ісьці разам зь Ім на суд!Няма паміж імі пасрэдніка, які паклаў бы руку сваю на абодвух нас.Хай адхіліць Ён ад мяне жазло Сваё і страх Ягоны хай не жахае мяне, -і тады я буду гаварыць і не збаюся Яго, бо я не такі самы ў сабе.