Няправільныя вагі - агідныя Госпаду, а правільныя вагі ўпадабаньне Яму.Прыйдзе пыхлівасьць, прыйдзе і ганьба; а са сьціплымі - мудрасьць.Беззаганнасьць будзе кіраваць пабожнымі, а хітрасьць вераломных загубіць іх.Не паможа багацьце ў дзень гневу; а праўда ўратуе ад сьмерці.Праўда беззаганнага прастуе дарогу яму, а бязбожны ўпадзе ад бязбожнасьці сваёй.Праўда пабожных ратуе іх, а бязбожнікі будуць злоўлены беззаконьнем сваім.Надзея бязбожніка зьнікае пры сьмерці, і спадзяваньне бязбожных зьнікае.Праведніку ёсьць ратунак зь нягоды, а замест яго трапляе ў яе бязбожны.Вуснамі крывадушнік нішчыць блізкага свайго, а праведнікі празорлівасьцю ратуюцца.З дабрадзенства праведнікаў радуецца горад, а як гіне бязбожны - сьпявае.Дабраславеньнем праведных узвышаецца горад, а вуснамі бязбожнікаў руйнуецца.Недавумак пагарджае блізкім сваім; а разумны чалавек маўчыць.Хто ходзіць у паклёпніках, той адкрывае таямніцу; а верны чалавек яе хавае.Дзе няма добрае рады, там занепадае народ, а пры многіх радцах - дабрадзенствуе.Ліха той сабе спрычыняе, хто паручаецца за староньняга; а хто ненавідзіць заруку, той у бясьпецы.Жанчына з добрым норавам здабывае гонар, а працавітыя дасягаюць багацьця.Чалавек мілажальны дабрачыніць душы сваёй, а жорсткі сэрцам разбурае плоць сваю.Бязбожны робіць справу ненадзейную, а таму, хто сее праўду - узнагарода пэўная.Праведнасьць вядзе да жыцьця, а хто імкнецца да ліхога, імкнецца да сьмерці сваёй.Агіда Госпаду - падступныя сэрцам; а падабаецца Яму, хто ў беспахібнасьці ходзіць.Можна паручыцца, што грэшнік не застанецца без пакараньня; а насеньне праведных уратуецца.Што залатое колца ў лычы ў сьвіньні, тое жанчына прыгожая і - неразумная.Жаданьне праведных - толькі дабро, надзея бязбожных - гнеў.Адзін сыпле шчодра і яму яшчэ дадаецца; а другі звыш меры ашчадлівы, і аднак жа бяднее.Дабрачынная душа будзе насычана, і хто напойвае іншых, той і сам напоены будзе.Хто хавае ў сябе збожжа, таго народ кляне; і дабраслаўляе таго, хто прадае.Хто імкнецца да дабра, той шукае Божае ласкі; а хто шукае благога, да таго яно і прыходзіць.Хто спадзяецца на багацьце сваё, упадзе; а праведнікі, як лісьце, зазелянеюць.Хто разладжвае дом свой, успадкуе вецер, а неразумны будзе слугаваць мудраму.Плод праведніка - дрэва жыцьця, а мудры яднае душы.Так аддаецца на зямлі праведніку, тым болей бязбожнаму і грэшніку.