Выслоўі, Кіраўнік 10

Выслоўі Саламона. Сын мудры радуе бацьку, а сын бязглузды - засмучэньне маці ягонай.Не даюць карысьці скарбы няправедныя, а праўда ратуе ад сьмерці.Не дапусьціць Гасподзь, каб галадала душа праведнага, а зьдзірства бязбожных адкіне.Лянівая рука робіць бедным, а рука руплівая ўзбагачае.Хто зьбірае летам - сын разумны, а хто сьпіць у жніва - сын шалапутны.Дабраславеньні - на галаву праведнага, а вусны бязбожным затуліць насільле.Памяць пра праведнага дабраславёная будзе, а імя бязбожных спаганьбіцца.Мудры сэрцам прымае запаведзі, а бязглузды вуснамі спатыкнецца.Хто ходзіць у беззаганнасьці, той ходзіць бясьпечна; а хто скрыўляе шляхі свае, той будзе выкрыты.Хто міргае вачыма, той чыніць прыкрасьць, а бязглузды вуснамі спатыкнецца.Вусны праведніка - крыніца жыцьця, а вусны бязбожным затуліць насільле.Нянавісьць будзіць разлад, любоў акупае ўсе грахі.На вуснах у разумнага мудрасьць, а на целе ў дурнога - дубец.Мудрыя зьберагаюць веды, а вусны немысьля - блізкая пагібель.Маёмасьць багатага - моцны горад яго, бяда бедным - іхняе ўбоства.Праца праведнага - на жыцьцё, прыбытак бязбожнага - на грэх.Хто захоўвае настаўленьне, той на дарозе да жыцьця; а хто пагарджае засьцярогай - блукае.Хто хавае нянавісьць, у таго вусны ілжывыя; і хто пашырае паклёпы - неразумны.Пры шматслоўі ня ўнікнуць грэху, а хто стрымлівае вусны свае - разумны.Чыстае срэбра - язык праведнага, а сэрца бязбожных - нікчэма.Вусны праведнага пасьвяць многіх, а неразумныя мруць ад нястачы глузду.Дабраславеньне Гасподняе - яно ўзбагачае і смутку з сабой ня прыносіць.Радуе немысьля - учынак ганебны, а чалавека разумнага - мудрасьць.Чаго баіцца бязбожнік, тое спасьцігне яго, а жаданьне праведнікаў збудзецца.Як падымецца бура, так і няма бязбожнага; а ў праведніка - аснова вечная.Што воцат зубам і дым вачам, тое гультай тым, хто пасылае яго.Страх Гасподні дадае дзён, а гады бязбожных скароцяцца.Спадзяваньне праведнікам - радасьць, а надзея бязбожных загіне.Шлях Гасподні - цьвярдыня нявінным і пагібель бязбожным.Праведнік вавек не пахісьнецца, а бязбожныя не пажывуць на зямлі.З вуснаў праведніка крынічыць мудрасьць, а язык шкодлівы будзе вырваны.Вусны праведніка любяць богаспадобнае, а вусны бязбожных - разбэшчанае.