Выслоўі, Кіраўнік 9

Мудрасьць збудавала сабе дом, высекла сем слупоў ягоных,закалола ахвяру, разбавіла віно сваё і прыгатавала ў сябе гасьціну;паслала слуг сваіх клікаць з вышыняў горада:«хто неразумны, хай прыйдзе сюды!» А недавумкам сказала:«ідзеце, ежце мой хлеб, і пеце віно, мною разбаўленае;адкіньце дурноту, і будзем жыць і хадзіць дарогай разважлівасьці».Не павучай блюзьнера, бо ганьбу сабе нажывеш, і хто асьцерагае бязбожніка - пляміць сябе.Не асьцерагай блюзьнера, каб ён не зьненавідзеў цябе; асьцерагай мудрага, і ён палюбіць цябе;дай настаўленьне мудраму, і ён яшчэ больш умудрыцца; навучы праўдалюбца, і ён памножыць веды.Пачатак мудрасьці - страх Гасподні, і спазнаньне Сьвятога - розум;бо мною памножацца дні твае і дадасца табе гадоў жыцьця.Сыне мой! калі ты змудрыў, мудры для сябе; і калі ўзбуяў, дык адзін і пацерпіш.Жанчына бяз розуму - крыклівая, дурніца - ні ў чым не абазнаная,сядае каля дзьвярэй дома свайго на крэсьле, на гарадскіх вышынях,каб клікаць тых, хто дарогаю ідзе, хто проста сваёю дарогай ідзе:«хто дурны, заварочвай сюды!», а неразумным кажа яна:«вада крадзеная салодкая, і ўтоены хлеб смачны».Але ня ведае ён, што мёртвыя там, у глыбіні апраметнай запрошаны ёю.