Мудрая жонка ўладкуе свой дом, а неразумная разбурыць яго сваімі рукамі.Хто ідзе простаю дарогаю, баіцца Госпада; а чые дарогі крывыя, той ня дбае пра Яго.У вуснах у немысьля - біч на яго ганарыстасьць; а вусны мудрых ахоўваюць самыя сябе.Дзе няма валоў, там - ясьлі пустыя; а багата ж прыбытку ад сілы валоў.Верны сьведка ня хлусіць, а ілжу пашырае сьведка ілжывы.Распусны шукае мудрасьці і не знаходзіць; а разумны лёгка набывае веды.Адыдзі ад чалавека пустога, у якога ты ня бачыш разумных вуснаў.Мудрасьць разумнага - што ён зважае на дарогу сваю, а дурасьць немысьляў - толькі ашука.Неразумныя сьмяюцца з грэху, а сярод праведных - Божая мілата.Сэрца ведае горыч сваю, і чужынец ня дзеліць радасьці ягонай.Дом беззаконных зруйнуецца, а жытлішча праведных расьцьвіце.Ёсьць шляхі, якія здаюцца чалавеку простымі; але канец іх - шлях сьмерці.І ад сьмеху часам баліць сэрца, і канцом радасьці бывае смутак.Чалавек з разбэшчаным сэрцам насыціцца ад дарог сваіх, і добры - ад сваіх.Немысель верыць кожнаму слову, а разумны зважае на крокі свае.Мудры баіцца і ўнікае зла, а неразумны раздражнёны і саманадзейны.Запальчывы можа ўчыніць глупства; а чалавек, які наўмысна чыніць благое, ненавісны.Невукі спадкуюць дурасьць, а разумных увенчваюць веды.Схіляцца ліхія перад добрымі, і бязбожныя - каля варот праведніка.Беднага ненавідзіць, бывае, нават блізкі яго, а ў багатага многа сяброў.Хто пагарджае блізкім сваім, той грэшыць; а мілажальны да бедных, той шчасны.Ці не памыляюцца тыя, што намышляюць ліхое? Мілажаль і вернасьць у тых, што намышляюць добрае.Ад усякае працы ёсьць прыбытак, а ад пустаслоўя толькі пахіба.Вянок мудрых - багацьце іхняе, а дурасьць невукаў дурасьць і ёсьць.Верны сьведка ратуе душы, а ілжывы нагаворвае шмат ілжы.У страху перад Госпадам - надзея цьвёрдая, і сынам сваім Ён прыстанішча.Страх Гасподні - крыніца жыцьця, што аддаляе ад сетак сьмерці.У мностве народу - веліч цара, а пры малалюдзтве - бяда ўладару.У цярплівага чалавека багата розуму, а ў палкага многа дурасьці.Ціхмянае сэрца - жыцьцё целу, а зайздрасьць - гнілізна касьцям.Хто ўціскае беднага, той ганіць Творцу яго; а хто шануе Яго, той творыць дабро беднаму.За ліха сваё бязбожны будзе адкінуты, а праведны і пры сьмерці сваёй мае надзею.Мудрасьць у сэрцы ў разумнага, і сярод неразумных яна адкрываецца.Праведнасьць узвышае народ, а беззаконьне - ганьба народаў.Ласка царова - рабу разумнаму, а гнеў цара - супроць таго, хто ганьбіць яго.