Выслоўі, Кіраўнік 15

Лагодны адказ злагоджвае гнеў, а слова абразьлівае будзіць лютасьць.Язык мудрых нясе добрыя веды; а вусны неразумных вырыгаюць глупства.Усюды вочы Гасподнія: яны бачаць ліхіх і добрых.Лагодны язык - дрэва жыцьця, а неўтаймаваны - хвароба духу.Неразумны пагарджае настаўленьнем бацькі свайго; а хто слухае засьцярогу, той у добрым розуме.У доме ў праведніка - мноства скарбаў, а ў прыбытку ў бязбожнага - разлад.Вусны мудрых пашыраюць веды, а сэрца немысьляў - не.Ахвяра бязбожных - агідная Госпаду, а малітва праведных Яму даспадобы.Агіда Госпаду - шях бязбожнага, а таго, хто ідзе шляхам праўды, Ён любіць.Ліхая кара таму, хто скрывіць дарогу, і той, хто ненавідзіць засьцярогу, загіне.Апраметная і Авадон адчынены перад Госпадам, тым болей сэрцы сыноў чалавечых.Ня любіць распусьнік тых, што засьцерагаюць яго, і да мудрых ня пойдзе.Вясёлае сэрца разьвесяляе твар, а пры сардэчным смутку дух маркоціцца.Сэрца разумнага шукае ведаў, а вусны немысьляў кормяцца дурасьцю.Усе дні ў няшчаснага смутныя; а ў каго сэрца вясёлае, таму заўсёды сьвята.Лепей мець мала ў страху Гасподнім, чым вялікі скарб, і зь ім трывогу.Лепей міска гародніны і зь ёю любоў, чым укормлены бык і зь ім нянавісьць.Запальчывы чалавек абуджае разлад, а цярплівы суцішае свару.Дарога ў гультая - як цярновы пляцень, а дарога ў праведных гладкая.Мудры сын радуе бацьку, а неразумны чалавек пагарджае маці сваёю.Дурнота - радасьць недавумку, а чалавек разумны ідзе простаю дарогаю.Бяз рады задумы разладзяцца, а пры мностве радцаў яны спраўдзяцца.Радасьць чалавеку ў адказе вуснаў ягоных, і як хораша слова ў свой час!Дарога жыцьця ў мудрага ўгору, каб ухіліцца ад апраметнай унізе.Дом пыхлівых зруйнуе Гасподзь, а мяжу ўдавы ўмацуе.Агіда Госпаду - намыслы ліхадзеяў, а словы беззаганных падабаюцца Яму.Карысьлівец разладзіць свой дом, а хто ненавідзіць хабар, будзе жыць.Сэрца праведнага абдумвае адказ, а вусны бязбожных вырыгаюць благое.Далёка Гасподзь ад бязбожных, а малітву праведных чуе.Прымружвае вочы свае, каб прыдумаць хітрыну; закусваючы сабе губы, учыняе зладзейства,Вуха, уважлівае да навукі жыцьця, будзе жыць сярод мудрых.Хто ня прымае настаўленьня, ня дбае пра душу сваю; а хто слухае засьцярогу, той набывае розум.Страх Гасподні вучыць мудрасьці, і славе папярэднічае пакора.