Чалавеку належаць намеры сэрца, а адказ языка ад Госпада.Усе шляхі чалавека чыстыя ў ягоных вачах, а Гасподзь выпрабоўвае душы.Даручы Госпаду дзеі твае, і намеры твае зьдзейсьняцца.Усё зрабіў Гасподзь дзеля Сябе; і нават бязбожнага на дзень гневу.Агіднае Госпаду сэрца пыхліўца; можна паручыцца, што ён не застанецца без пакараньня.Міласэрнасьцю і праўдаю ачышчаецца грэх, і страх Гасподні адводзіць ад ліха.Калі Госпаду падабаюцца шляхі чалавека, Ён і ворагаў яго прымірае зь ім.Лепш нямногае з праўдаю, чым вялікія прыбыткі з крыўдаю.Сэрца чалавека абдумвае свой шлях, а Гасподзь кіруе шэсьцем ягоным.У вуснах у цара - слова натхнёнае; вусны яго не павінны грашыць на судзе.Правільныя вагі і вагавыя шалі - ад Госпада; ад Яго ж усе гіры ў торбе.Агідная царам - дзея беззаконная, бо праўдай мацуецца трон.Прыемныя цару вусны праўдзівыя, а таго, хто гаворыць праўду, ён любіць.Царскі гнеў - весьнік сьмерці; а мудры чалавек умілажальвае яго.У ясным позірку цара - жыцьцё, і ўпадабаньне ягонае - як воблака з позьнім дажджом.Здабыць мудрасьць намнога лепш за золата, і здабыць розум лепш за чыстае срэбра.Шлях у праведных - унікаць зла; той ратуе душу сваю, хто зважае на шлях свой.Пагібелі папярэднічае гонар, і падзеньню - пыха.Лепей упакорвацца духам з лагоднымі, чым дзяліць здабычу з гардзеямі.Хто вядзе справу разумна, той знойдзе дабро, а хто спадзяецца на Госпада, той шчасны.Мудры сэрцам разумным назавецца, і салодкая мова дадасьць да навукі.Розум таму, хто мае яго, - крыніца жыцьця, а вучонасьць дурных - дурнота.Сэрца мудрага язык ягоны ўмудрае і памнажае веды ў вуснах ягоных.Прыемная мова - сотавы мёд, салодкая душы і гойная касьцям.Ёсьць шляхі, якія здаюцца чалавеку простымі, але канец іх - да сьмерці.Працаўнік працуе на сябе, бо панукае яго рот ягоны.Чалавек падступны намышляе благое, і на вуснах у яго нібы агонь палючы.Чалавек хітры сее разлад, а нагаворшчык разлучае сяброў.Чалавек зь нядобрымі намерамі разбэшчвае блізкага свайго і вядзе яго на дарогу благую;прыплюшчвае вочы, каб прыдумаць падступства; закусваючы губы сабе, чыніць зладзейства.Вянок славы - сівізна на дарозе праўды.Доўгацярплівы лепшы за адважнага, і той, хто валодае сабою, лепшы за заваёўніка горада.На падлогу кідаюць жэрабя, але ўвесь вырак ягоны - ад Госпада.