Выслоўі, Кіраўнік 22

Добрае імя лепшае за вялікае багацьце, і добрая слава лепшая за срэбра і золата.Багаты і бедны сустракаюцца адзін з адным; таго і другога стварыў Гасподзь.Разумны бачыць бяду і хаваецца; а нявопытныя ідуць наперад, прымаюць кару.За пакораю ідзе сьледам страх Гасподні, багацьце і слава і жыцьцё.Церні і сеткі на дарозе падступнага; хто беражэ душу сваю, адыдзіся ад іх.Наставі юнака на пачатку шляху яго: ён ня збочыць зь яго, калі і састарыцца.Багаты пануе над бедным, і даўжнік робіцца рабом пазычальніка.Хто сее няпраўду, пажне буру, і біч гневу яго прападзе.Міласэрны будзе дабраславёны, бо дае беднаму ад хлеба свайго.Прагані блюзьнера, і зьнікне разлад, і выйдзе зь ім свара і кляцьба.Хто любіць чысьціню сэрца, той мае прыемнасьць на вуснах, таму цар - сябар.Вочы Госпада ахоўваюць веды, а словы вераломнікаў Ён абвяргае.Гультай кажа: «леў на вуліцы! сярод плошчы заб'юць мяне!»Глыбокая прорва - вусны распусьніц; на каго ўгневаецца Гасподзь, той упадзе туды.Глупства прывязалася да сэрца юнака; але дубец выхаваньня адвядзе яе ад яго.Хто крыўдзіць беднага, каб памножыць сваё багацьце, і хто дае багатаму, той зьбяднее.Прыхілі вуха тваё, і слухай словы мудрых, і сэрца тваё павярні да маіх ведаў;бо добра будзе, калі ты будзеш хаваць іх у сэрцы тваім, і яны будуць таксама на вуснах тваіх.Каб надзея твая была на Госпада, я вучу цябе і сёньня, і ты памятай.Ці ж ня пісаў я табе тройчы ў парадах і ў настаўленьні,каб навучыць цябе дакладным словам ісьціны, каб ты мог сказаць словы ісьціны тым, хто папытае ў цябе?Не абірай беднага, бо ён бедны; і не заціскай няшчаснага ў браме;бо Гасподзь заступіцца за справу іхнюю і забярэ душу ў рабаўнікоў іхніх.Не сябруй зь гняўлівым і ня супольнічай з чалавекам запальчывым,каб ня стаць на шляхі ягоныя і не наклікаць пятлі на душу тваю.Ня будзь з тых, якія даюць рукі і ручаюцца за пазыкі.Калі табе няма чым заплаціць, дык навошта даводзіць сябе, каб узялі пасьцель тваю з-пад цябе.Не перасоўвай мяжы даўняй, якую правялі бацькі твае.Ці бачыў ты чалавека спраўнага ва ўчынках сваіх? Ён будзе стаяць перад царамі; ён ня будзе стаяць перад простымі.