Калі сядзеш есьці ежу з валадаром, дык уважай, што перад табою;і пастаў заслону ў горле тваім, калі ты ненаедны.Не спакушайся ласнымі прысмакамі; гэта - уяўная ежа.Ня турбуйся пра тое, каб набыць багацьце; адкінь такія думкі твае.Зьвернеш вочы твае на яго, і - яго ўжо няма; бо яно зробіць сабе крылы і, як арол, паляціць да неба.Не каштуй ежы ў чалавека зайздросьлівага, і не спакушайся ласнымі прысмакамі ягонымі,бо, якія думкі ў душы ў яго, такі і ён сам; «еж і пі», кажа ён табе, а сэрца яго не з табою.Кавалак, які ты зьеў, вырыгнеш, і добрыя словы твае ты ўжывеш марна.У вушы неразумнаму не кажы, бо ён занядбае разумныя словы твае.Не перасоўвай мяжы даўняй і на поле сіротаў не заходзь;бо Абаронца ў іх моцны; Ён заступіцца за справу іхнюю перад табою.Прыхілі сэрца тваё да вучэньня і вушы твае - да разумных слоў.Не пакідай юнака без пакараньня; калі пакараеш яго дубцом, ён не памрэ:ты пакараеш яго дубцом і ўратуеш душу яго ад пекла.Сыне мой! калі сэрца тваё будзе мудрае, парадуецца і маё сэрца;і душа мая будзе радавацца, калі вусны твае будуць казаць слушна.Хай не зайздросьціць сэрца тваё грэшнікам; а хай будзе яно ва ўсе дні ў страху Гасподнім;бо ёсьць будучыня, і надзея твая ня страчана.Слухай, сыне мой, і будзь мудры, і кіруй сэрца тваё на просты шлях.Ня будзь сярод тых, што ўпіваюцца віном, сярод тых, што аб'ядаюцца мясам:бо п'яніца і ненаяда зьбяднеюць, а санлівец апранецца ў рызманы.Слухайся бацькі твайго: ён спарадзіў цябе; і не пагарджай маці тваёй, калі яна будзе старая.Купі ісьціну, і не прадавай мудрасьці і разумнага вучэньня.Радуецца бацька праведніка, і, хто нарадзіў мудрага - радуецца зь яго.Хай весяліцца бацька твой і хай радуецца маці твая, якая цябе нарадзіла.Сыне мой! аддай сэрца тваё мне, а вочы твае хай сочаць за шляхамі маімі:бо распусьніца - глыбокая прорва, а чужая жонка - вузкі калодзеж;яна, як разбойнік, сядзіць у засадзе і памнажае сярод людзей здраднікаў.У каго гора? у каго нядоля? у каго бяспрычынныя раны? у каго чырвоныя вочы?У тых, што доўга сядзяць за віном, што прыходзяць скаштаваць віна неразьведзенага.Не глядзі на віно, як яно чырванее, як яно прамяніцца ў келіху, як яно роўненька ліецца;пазьней яно ўкусіць, як змей, і ўджаліць, як асьпід;вочы твае будуць глядзець на чужых жонак, і сэрца тваё загаворыць распуснае;і ты будзеш, як заснулы сярод мора і як на версе мачты.І скажаш: «білі мяне, мне не балела, штурхалі мяне, і я не адчуваў. Калі прачнуся, зноў буду рабіць тое самае.»