І гэта выслоўі Саламона, сабраныя мужамі Эзэкіі, цара Юдэйскага.Слава Божая - пакрываць таямніцаю справу, а славай цароў - дасьледаваць справу.Як неба ў вышыні і зямля ў глыбіні, так сэрца цароў - недасьледвальнае.Аддзялі дамешку ад срэбра, і выйдзе ў срэбніка посуд:адвядзі няправеднага ад цара, і трон ягоны ўмацуецца праўдай.Ганарліва не выстаўляйся перад абліччам цара і на месца вялікіх не станавіся;бо лепей хай скажуць табе: «узыдзі сюды вышэй», чым калі прынізяць цябе перад знакамітым, якога ўбачылі вочы твае.Ня ўступай пасьпешліва ў цяжбіну: бо што будзеш рабіць у канцы, калі супернік твой сарамаціць цябе?Вядзі цяжбіну зь блізкім тваім, але таямніцы ягонае не адкрывай,каб не папракнуў цябе той, хто чуў гэта, бо тады ганьба твая ад цябе не адстане.Залатыя яблыкі ў срэбным празрыстым посудзе - слова, сказанае прыстойна.Залатая завушніца і аздоба з чыстага золата - гэта мудры абскаржнік для ўважлівага вуха.Што прахалода ад сьнегу ў жніва, тое верны пасол таму, хто яго пасылае: ён прыносіць душы гаспадара свайго радасьць.Што хмары і вятры без дажджу, тое чалавек, які абяцае гасьцінцы і іх не дае.Цярплівасьць схіляе да літасьці вяльможу, і мяккі язык ломіць костку.Знайшоў ты мёд? еж, колькі трэба табе, каб не аб'есьціся ім і ня выбляваць яго.Не ўчашчай у дом сябра твайго, каб ты не абрыд яму, каб ён не зьненавідзеў цябе.Што молат і меч і вострая страла, тое чалавек, які сьведчыць ілжыва супроць блізкага свайго.Што гнілы зуб і паралізаваная нага, тое надзея на ненадзейнага чалавека ў нягодзе.Як той, хто здымае зь сябе вопратку ў халодны дзень, і як воцат на рану, так і той, хто сьпявае песьні тужліваму сэрцу.Калі вораг твой галодны, накармі яго хлебам; і калі ён сьмягне, напаі яго вадою:бо, робячы гэта, ты зьбіраеш распаленае вугольле на галаву ягоную, і Гасподзь аддзячыць табе.Паўночны вецер нясе дождж, а патаемная гаворка - незадаволеныя твары.Лепей жыць у куце на даху, чым са сварліваю жонкаю ў прасторным доме.Што халодная вада натомленай смагай душы, тое добрая вестка з далёкай краіны.Што ўскаламучаная крыніца і парушаная крыніца, тое праведнік, які падае перад бязбожнікам.Як нядобра есьці многа мёду, так дамагацца славы ня ёсьць слава.Што горад разбураны, без мура, тое чалавек, які не валодае духам сваім.