Выслоўі, Кіраўнік 26

Як сьнег летам і дождж у жніва, так гонар не пасуе неразумнаму.Як верабей пырхне, калі ластаўка паляціць, так незаслужаны праклён ня збудзецца.Плётка каню, аброць аслу, а кій немысьлю.Не адказвай неразумнаму паводле неразумнасьці ягонай, каб і ты не прыпадобніўся яму;а адказвай неразумнаму паводле неразумнасьці ягонай, каб ён не зрабіўся мудрацом у вачах сваіх.Падцінае сабе ногі, робіць шкоду сабе той, хто пасылае наказ празь немысьля.Як віхляюцца ногі ў кульгавага, так і выслоўе на вуснах у неразумнага.Што ўкладваць каштоўны камень у прашчу, так і аддаваць пашану дурному.Што калючы бадзяк у руцэ ў п'янага, тое і выслоўе на вуснах у неразумнага.Дужы робіць усё адвольна: і неразумнага ўзнагароджвае, і кожнага праходжага ўзнагароджвае.Як сабака вяртаецца да ванітаў сваіх, так дурны паўтарае глупствы свае.Калі ты бачыш чалавека, які сам сябе мудрым лічыць, - дык на дурнога болей надзеі, чым на яго.Гультай кажа: «леў на дарозе! леў на дварэ!»Дзьверы паварочваюцца на завесах сваіх, а гультай на ложку сваім.Гультай апускае руку сваю да міскі, ды яму цяжка падняць яе да рота свайго.Гультай у вачах сваіх мудрэйшы за семярых, што адказваюць разумна.Хапае сабаку за вушы той, хто, праходзячы міма, лезе ў чужую спрэчку.Як той, хто прыкідваецца вар'ятам, кідае агонь, стрэлы і сьмерць,так - чалавек, які падступна шкодзіць сябру свайму і потым кажа: «я толькі пажартаваў».Дзе няма болей дроў, агонь патухае; і дзе няма нагаворшчыка, разлад аціхае.Вугаль - на жар, дровы - на распал свары.Словы нагаворшчыка - як прысмакі, і яны ўваходзяць у нутро жывата.Як нячыстым срэбрам абкладзены гліняны посуд, так і палымяныя вусны і сэрца ліхое.Вуснамі сваімі прыкідваецца вораг, а ў сэрцы сваім намышляе ліхое.Калі ён гаворыць і пяшчотным голасам, ня вер яму; бо сем мярзотаў у сэрцы ў яго.Хто нянавісьць прыкрывае на самоце, злосьць таго адкрыецца ў народным сходзе.Хто капае яму, той упадзе ў яе; і хто пакоціць угору камень, да таго ён вернецца.Хлусьлівы язык ненавідзіць тых, каго ён параніў, і лісьлівыя вусны рыхтуюць падзеньне.