Псальма Давідава.Да Цябе, Госпадзе, узношу душу маю.Божа мой! на цябе спадзяюся, хай ня будзе мне сорамна, хай не апануюць мяне мае ворагі.Хай ня будзе сораму ўсім, хто на Цябе спадзяецца: хай будзе тым брыдка, хто бяз прычыны беззаконьне ўчыняе.Пакажы мне, Госпадзе, дарогі Твае, наставі мяне на сьцежкі Твае.Накіруй мяне на праўду Тваю, і навучы мяне, бо Ты Бог ратунку майго; на Цябе спадзяюся кожны дзень.Успомні шчадроты Твае, Госпадзе, і міласэрнасьць Тваю, бо спрадвеку яны.Грахоў маладосьці маёй і злачынстваў маіх не ўспамінай; з ласкі Тваёй успомні мяне Ты, Госпадзе, дзеля даброці Тваёй!Добры і справядлівы Гасподзь; таму настаўляе грэшных на шлях,вядзе пакорлівых да праўды, і навучае ціхмяных шляхам Сваім.Усе дарогі Гасподнія - міласьць і праўда тым, хто трымаецца запавету Ягонага і адкрыцьця Ягонага.Дзеля імя Твайго, Госпадзе, даруй мне мой грэх; бо вялікі ён.Хто ёсьць чалавек, што баіцца Госпада? Яму пакажа Ён шлях, які трэба абраць.Душа ягоная жыцьме ў дабры, і род ягоны ўспадкуе зямлю.Тайна Гасподняя тым, што баяцца Яго, і запавет Свой Ён ім адкрывае.Вочы мае заўсёды да Госпада; бо Ён дастае зь сеткі ногі мае.Паглядзі на мяне і пашкадуй мяне, бо я адзінокі і прыгнечаны.Скруха сэрца майго павялічылася; выведзі мяне зь нягодаў маіх,падзівіся на пакуты мае і на зьнямогу маю, і даруй усе грахі мае.Падзівіся на ворагаў маіх, як іх многа, і якою нянавісьцю ненавідзяць мяне.Аслані душу маю, і ўратуй мяне, хай ня будзе мне сораму, што я на Цябе спадзяюся.Беззаганнасьць і слушнасьць хай ахаваюць мяне; бо я на Цябе спадзяюся.Вызвалі, Божа, Ізраіля ад усіх смуткаў ягоных.