Псальма Давідава.Рассудзі мяне, Госпадзе, бо хадзіў я ў беспахібнасьці маёй, і, у надзеі на Госпада не пахіснуся.Выпрабуй мяне, Госпадзе, растапі мне вантробы і сэрца маё,бо міласьць Твая перад маімі вачыма, і ў праўдзе Тваёй я хадзіў,не сядзеў я зь людзьмі аблуднымі і з падступнымі не пайду;я зьненавідзеў зборню зламысьнікаў, і зь бязбожнікамі ня сяду;буду мець у нявіннасьці рукі мае і абыходзіць Твой ахвярнік, Госпадзе,каб абвяшчаць Табе голасна славу і пра ўсе цуды Твае расказаць.Госпадзе! палюбіў я жытло Твайго дома і месца, дзе слава Твая жыве.Не загубі душы мае з грэшнікамі і жыцьця майго з крыважэрнымі,у чыіх руках ліхадзейства, і чыя правіца поўная зьдзірства.А я хаджу ў сваёй беззаганнасьці; вызвалі мяне, і ўмілажалься зь мяне.Нага мая стаіць на роўным; на сходах праслаўлю Госпада.